Гісторыя22

5 вынаходак, якія мусілі змяніць свет у ХХ стагоддзі 

Гісторыя чалавецтва поўніцца такімі выпадкамі, калі навукоўцы гучна прэзентавалі свае будучыя знаходкі і распрацоўкі як нешта геніяльнае, здольнае змяніць свет, але ў выніку ці не знайшлі фінансавання, ці папулярнасці сярод шырокіх мас. Іх аўтары лічылі, што доўгачаканы праект трансфармуе будучыню. На справе гэта былі ўсяго толькі дробныя дзівацтвы, да якіх грамадства ставілася скептычна.

Такія няўдачы паказваюць, наколькі складана прадбачыць патрэбы чалавецтва. Цяжка прадказаць, што зменіць свет, таму што складана ўявіць, як гэты свет зменіцца сам па сабе.

Электрыфікаваная вада

У пачатку 1900-х гадоў такая вада славілася сваёй карысцю для здароўя. Людзі лічылі, што яна валодае неверагоднымі ўласцівасцямі. Яшчэ ў 1904 годзе адмысловую вадкасць пачалі выкарыстоўваць у якасці стэрылізацыі і спосабу мыцця адзення без мыла, пасля — для пітва і паліву раслін, а ў 1920 годзе адзін лекар прапанаваў яе для палягчэння пахмелля.

Сама па сабе цуда-вада не ўяўляла небяспекі для чалавека, але і ніяк не дапамагала мыць бялізну і здзяйсняць іншыя маніпуляцыі, а выступала, хутчэй, у якасці «бытавога» плацэба. Таму яе папулярнасць абмежавалася 30-мі гадамі мінулага стагоддзя, хоць нават цяпер у ТБ-шопах можна ўбачыць нейкі электрычны прыбор для эфектыўнага мыцця. Фікцыя — не інакш.

Машына для чытання Fiske

Контр-адмірал Брэдлі Фіск, вядомы сваім вынаходствам аптычнага прыцэла для гармат караблёў, у 1922 анансаваў новую прывабную і, па ягоных словах, незаменную рэч, якая зробіць фурор у літаратуры.

Прынцып працы яго прылады складаўся ў наступным: кніга будзе надрукаваная на маленькіх старонках з малюсенькімі літарамі, а чытачы будуць карыстацца лупай, каб разглядзець тэкст. Быў складзены цэлы спіс пераваг такой кнігі: танная вытворчасць, лепшая якасць паперы і, адпаведна, доўгае захоўванне, танная адпраўка па пошце, больш месца ў доме і, нарэшце, бедныя людзі маглі б дазволіць сабе вучыцца.

У рэшце рэшт, такая кніга так і не знайшла свайго чытача. З ростам попыту на класічныя кнігі ў 30-40-х гадах мінулага стагоддзя стваральнік пацярпеў сугучнае яго прозвішчу фіяска. Яшчэ адной магчымай прычынай адсутнасці папулярнасці ў прадукцыі контр-адмірала была напружанасць і стомленасць вачэй пры чытанні праз лупу на працягу некалькіх гадзін.

Механічнае піяніна Welte-Mignonсо

Фартэпіяна Welte-Mignon зрабіла пераварот ў тагачасным свеце музыкі. Пры дапамозе спецыяльных цыліндраў творы можна было запісваць на прыстасаваныя для гэтага рулоны. Вядомыя піяністы садзіліся за інструмент і гралі мелодыі, пасля чаго іх «рулонавы» запіс мог купіць любы ахвочы і ўставіць у свой Welte-Mignon для праслухоўвання. Іншыя кампаніі хутка падхапілі ідэю, аднак пераплюнуць папулярнасць WM не было пад сілу нікому.

Вядомы амерыканскі дырыжор Вальтэр Дамрош лічыў гэтае музычнае вынаходніцтва найлепшым на той час. І праўда, дзіўным фактам з'яўляецца тое, што на рулонах Welte-Mignon захаваліся творы Густава Малера, аўстрыйскага кампазітара і дырыжора.

Але неўзабаве звычайны прайгравальнік, які даваў больш магчымасцяў творцам, абышоў механізаванае піяніна. Выпуск прадукцыі паступова падаў і спыніўся ў 1930 годзе.

Вясновыя спіцавыя шыны для легкавых аўтамабіляў

Ужо ў 1905 годзе вытворцы аўтамабіляў спрабавалі стварыць складаныя вясновыя спіцавыя колы, каб зрабіць язду на аўтамабілі больш мяккай. Часопіс «Папулярная механіка» дзесяццю гадамі пазней выказаў здагадку, што дзякуючы новаму вынаходству, пнеўматычныя шыны адыдуць у мінулае.

На жаль, гэтыя асаблівыя колы людзям не спатрэбіліся, паколькі драўляныя былі ўсё яшчэ вельмі распаўсюджанымі. А створаныя аўтамабілі з пнеўматычнымі шынамі і падвескай цалкам забяспечылі плаўны рух па вуліцах, што канчаткова спыніла вытворчасць спіцавых шын.

Сонечны рухавік Heilo-Motor

Уільям Калвер, вынаходнік дадзенага рухавіка, быў натхнёны ідэяй Архімеда з падпальваннем караблёў пры дапамозе канцэнтрацыі сонечнага святла, таму ў 1900 годзе стварыў свой сонечны рухавік.

Ідэя вынаходкі складалася ў тым, што, адбіваючыся ад сабраных разам люстэрак, сонечныя прамяні траплялі ў сцены жылых дамоў ці ёмістасці з вадой, награваючы іх. Калвер лічыў, што яго альтэрнатыва натуральнай энергіі стане папросту незаменнай, а Леланд Стэнфард, заснавальнік вядомага універсітэта, паставіў сонечны рухавік Калвера ў адзін шэраг з паравым.

Зразумелая справа, прыдумка не стала чымсьці рэвалюцыйным — было занадта цяжка канвертаваць і захоўваць усю гэтую энергію. Нават калі б штуковіна працавала добра, яна б не замяніла той жа вугаль.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне20

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне

Усе навіны →
Усе навіны

На могілках пад Мінскам заўважылі вялікую чараду буслоў ВІДЭА1

На праспекце Незалежнасці ў Мінску разабралі ўжо палову моста цераз Свіслач

«Кажуць, Смаленск не Беларусь, а потым я знаходжу дзённік мужа». Беларусы і рускія абмяркоўваюць беларускамоўны дзённік у расійскай школе39

20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін4

Інфанціна: ЧС-2026 — найлепшы ў гісторыі. Ва ўсім свеце пануе шчасце7

Колькі каштуюць кавуны, дыні і ягады на «Экспабеле» — агляд цэн1

Зяленскі разглядае замену Сырскага10

Былога гукарэжысёра БТ асудзілі да калоніі пасля вяртання з Польшчы11

«Жыве Беларусь! Пуцін капут! Мы беларусы і мы — тут!» Павел Севярынец на фестывалі Tutaka выканаў уласны рэп28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне20

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць