Грамадства2828

Гайдукевіч прапанаваў пасады «ва ўрадзе» васьмі апазіцыянерам

Але толькі ў тым выпадку, калі яны яго падтрымаюць на прэзідэнцкіх выбарах.

фота з фэйсбука Міхася Янчука

Кіраўнік Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Сяргей Гайдукевіч выступіў з нечаканай прапановай апазіцыйным дзеячам. Ён у чарговы раз заявіў пра свой намер паўдзельнічаць у бліжэйшых прэзідэнцкіх выбарах. У выпадку, калі яго кандыдатуру падтрымаюць апазіцыянеры, Гайдукевіч гатовы запрасіць іх «ва ўрад».

Аляксандру Мілінкевічу (рух «За Свабоду») прапанаваная пасада віцэ-прэм'ера, Уладзіміру Някляеву (былы кіраўнік кампаніі «Гавары праўду») — намесніка міністра культуры, Таццяне Караткевіч («Гавары праўду») — начальніка ўпраўлення Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Андрэю Дзмітрыеву («Гавары праўду») — намесніка міністра фінансаў, Аляксею Янукевічу (Партыя БНФ) — намесніка міністра працы і сацыяльнай абароны, Віталю Рымашэўскаму (аргкамітэт па стварэнні партыі БХД) — начальніка ўпраўлення Міністэрства спорту і турызму, Паўлу Севярынцу (БХД) — старшыні камітэта пры Саўміне па справах рэлігій, Сяргею Калякіну(Беларуская партыя левых «Справядлівы свет») — міністра працы і сацыяльнай абароны.

Прэс-служба ЛДПБ адзначае, што Сяргей Гайдукевіч вырашыў пайсці на такі крок «з улікам сітуацыі, якая склалася ў апазіцыі і немагчымасцю высунуць адзінага кандыдата ў прэзідэнты».

Каментары28

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску24

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Ураджэнец Беларусі ўвайшоў у топ-250 найбагацейшых амерыканскіх імігрантаў10

«Як такое магчыма ў 2026 годзе?» Беларуску абурыў вакзал у Баранавічах з лесвіцай без пандуса2

Круты: Вайсковыя зборы для нядбайных аграрыяў будуць доўжыцца 2‑3 месяцы24

У Ялце будуць даваць ваду толькі тры гадзіны на дзень5

Беларускі банкір узначаліў нацыянальную плацежную сістэму Узбекістана

Аб'явілі збор на развітанне са Святланай Курс. Яе хочуць пахаваць у Беларусі4

Выйшаў на свабоду адвакат Аляксандр Данілевіч2

Хрэнін расказаў, як будзе выконвацца загад Лукашэнкі аб адпраўцы аграрыяў-недарэк у войска12

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску24

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць