Грамадства

Прадстаўнік ЕС: Новыя правілы атрымання шэнгенскіх віз не створаць дадатковых праблем

Новаўвядзенні пры атрыманні шэнгенскіх віз, якія набудуць моц 23 чэрвеня, не створаць чэргаў у пасольствах, заявіў кіраўнік аддзела палітыкі і прэсы прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Рудольф Рышар 27 красавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

З 23 чэрвеня ў шасці краінах Усходняга партнёрства (Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Малдова, Украіна) пачне дзейнічаць візавая інфармацыйная сістэма (ВІС) краін Шэнгенскага пагаднення. У адпаведнасці з ёю пры падачы дакументаў на атрыманне шэнгенскай візы заяўнікі павінны будуць здаць адбіткі пальцаў і лічбавы фотаздымак.

«ВІС — гэта цэнтралізаваная база даных, якая падтрымлівае абмен інфармацыяй пра кароткатэрміновыя візы ў краінах Шэнгенскага пагаднення», — патлумачыў Рудольф Рышар. У яе ўносяцца алфавітна-лічбавыя даныя заяўнікаў (імя, грамадзянства, месца жыхарства, род заняткаў, нумар пашпарта, тып запытанай візы, месца прызначэння і працягласць меркаванай паездкі, мяжа краіны Шэнгенскага пагаднення, якую плануецца перасякаць у першую чаргу пры паездцы, інфармацыя пра асобу, якая запрашае), а таксама біяметрычныя даныя (адбіткі ўсіх пальцаў абедзвюх рук і лічбавая фатаграфія). 

ВІС паслужыць спрашчэнню парадку выдачы віз, падкрэсліў прадстаўнік ЕС. «ВІС дапамагае дзяржавам Шэнгенскага пагаднення ўпарадкаваць працэдуры выдачы віз. Яна будзе рэальна спрыяць эфектыўнай і хуткай апрацоўцы заяў на візу, — запэўніў ён. — Досвед развіцця ВІС у іншых рэгіёнах паказвае, што ўсё дастаткова добра пралічана і не стварае праблем. Сістэма функцыянуе вельмі добра.

Паводле слоў Рышара, біяметрычныя даныя заяўнікаў будуць захоўвацца ў ВІС на працягу 59 месяцаў і выкарыстоўвацца пры апрацоўцы ўсіх наступных на працягу гэтага перыяду зваротаў па візы. Праз 59 месяцаў заяўніку зноў прыйдзецца здаць біяметрычныя даныя.

Пры першым звароце па візу заяўнік абавязаны будзе асабіста з'явіцца ў консульства для здачы адбіткаў пальцаў. Вызваляюцца ад неабходнасці здаваць адбіткі пальцаў дзеці да 12 гадоў, асобы, у дачыненні да якіх зняцце адбіткаў пальцаў фізічна немагчымае, манархі, кіраўнікі дзяржаў і іх мужы ці жонкі, члены афіцыйных дэлегацый пры дыпламатычных паездках.

Выдадзеныя да 23 чэрвеня візы застаюцца сапраўднымі да заканчэння тэрміну іх дзеяння, падкрэсліў прадстаўнік ЕС. 

Ён таксама зазначыў, што Інтэрпол не будзе мець доступу да адбіткаў пальцаў, здадзеных беларускімі грамадзянамі пры падачы заяў на атрыманне шэнгенскіх віз. Разам з тым, з верасня 2013 года нацыянальныя праваахоўныя органы краін ЕС могуць запытваць доступ да звестак ВІС. 

Рышар не выключыў, што ў будучыні доступ да звестак ВІС будзе мець Еўрапол для «атрымання інфармацыі, прадухілення, выяўлення і расследавання тэрарыстычных актаў і іншых цяжкіх злачынстваў».

У сваю чаргу консул пасольства Літвы ў Беларусі Угніус Лабуціс удакладніў: адбіткі пальцаў, узятыя ў заяўнікаў на атрыманне шэнгенскай візы, не выкарыстоўваюцца для выяўлення крымінальнага мінулага заяўніка на радзіме. «Мы не маем доступу да сістэмы дактыласкапіі краіны знаходжання. Мэта ўзяцця адбіткаў не выяўленне крымінальнага мінулага чалавека, а яго ідэнтыфікацыя пры перасячэнні мяжы», — падкрэсліў літоўскі дыпламат.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

Таццяну Мартынаву знялі з цягніка на польскай мяжы і забаранілі ўезд у ЕС на 10 гадоў93

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць