Расія ніколі не будзе ваяваць з Украінай, што б ні адбывалася ў адносінах дзвюх краін. Пра гэта ў інтэрв'ю «Комсомольской правде» заявіў намеснік міністра абароны РФ Анатоль Антонаў.
kp.ru
«Мы ні пры якіх абставінах з Украінай ваяваць не будзем. Украіна нам не вораг! Нават тэарэтычна не дапускаю такога, — сказаў Анатоль Антонаў.
«Я лічу, што розуму хопіць і ў Кіева, каб не правакаваць нас. Плюс да ўсяго я разлічваю на тое, што Германія і Францыя паўплываюць, каб не дапусціць аднаўлення Кіевам баявых дзеянняў на паўднёвым усходзе краіны», — адзначыў намеснік міністра. — І Расія ў гэтым Еўропе будзе дапамагаць», — запэўніў ён.
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Каментары