Надвор'е22

Цёплае камфортнае надвор'е чакаецца ў Беларусі ў выхадныя

У Беларусі ў выхадныя чакаецца цёплае камфортнае надвор'е. Аб гэтым паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

«Тэрыторыя краіны 9 мая будзе знаходзіцца пад уплывам вобласці павышанага ціску, толькі на ўсходзе захаваецца ўплыў малаактыўнага атмасфернага фронту», - сказаў ён. Будзе пераважна без ападкаў, толькі месцамі па ўсходзе Магілёўскай і Гомельскай абласцей магчымы невялікія кароткачасовыя дажджы. У некаторых раёнах раніцай з'явіцца слабы туман. Вецер прагназуецца няўстойлівы 3-8 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе 2-8 градусаў цяпла, месцамі замаразкі да нуля - мінус 3 градусаў. Днём будзе ад плюс 15 градусаў да 21.

У Мінску рагназуецца пераменная воблачнасць без істотных ападкаў. Тэмпература паветра ўначы складзе 3-5 градусаў цяпла, удзень - 17-19 градусаў.

Надвор'е 10 мая ў асноўным таксама вызначыць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Будзе пераважна без ападкаў, толькі днём па захадзе Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра ноччу складзе 2-9 градусаў вышэй за нуль. На глебе і месцамі ў паветры магчымы замаразкі да 0 - мінус 3 градусаў.

Удзень паветра прагрэецца ад 16 градусаў цяпла па паўночным захадзе да 24 градусаў па поўдні.

Атмасферны фронт, што перамяшчаецца з тэрыторыі Польшчы, акажа ўплыў на надвор'е 11 мая. Месцамі, пераважна па заходняй палавіне, магчымы кароткачасовыя дажджы, пройдуць навальніцы. Тэмпература паветра ноччу складзе 4-11 градусаў цяпла. Днём тэмпература павысіцца да 13-19, па ўсходзе - да 20-23 градусаў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі9

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі — чацвёрты і шосты па велічыні40

«Спорт для бабулек» спальвае нечакана шмат калорый1

Новым галоўнакамандуючым УСУ стаў генерал-маёр Міхаіл Драпаты. Чым ён вядомы?5

Сырскі звольнены з пасады галоўнакамандуючага УСУ4

У сталіцы здаецца студыя плошчай 15 метраў. А што, ужо і такія бываюць?10

У беларускі клуб пераходзіць гуляць адзін з удзельнікаў нядаўняга мундыялю

З беларускіх аптэк знік папулярны прэпарат жалеза

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі9

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць