Меркаванні2727

«Жыць у сваё задавальненне — лёс плебеяў»

Філязофія жыцьця на сёньня зводзіцца да некалькі простых лёзунгаў — «трэба жыць у сваё задавальненьне», «мы нікому нічога не павінны», «у мяне няма ніякіх аўтарытэтаў», «ніякіх абмежаваньняў, рабі, што хочаш». Рынак прапануе сотні кніг і «курсаў» на тэму, «як навучыцца любіць толькі сябе і сваё меркаваньне», «як атрымаць ад жыцьця ўсё без ахвяраў і намаганьняў» і гэтак далей.

Я, каб вы разумелі, зусім не супраць усяго гэтага. Імкненьне да індывідуальнага шчасьця патрэбна, неаспрэчна і непераможна. Проста я супраць таго, каб «жыцьцё ў сваё задавальненьне» называць найвышэйшым дасягненьнем цывілізацыі ў выніку «сьмерці вялікіх ідэяў», вяршыняй памкненьняў кожнага чалавечага індывіда, адзінай магчымай мадэльлю паводзінаў.

На самой справе гэта, вядома, не вяршыня. Гэта — раўніна, у лепшым выпадку. На якой пасуцца мільярды задаволеных сабой абывацеляў.

Але павінна быць штосьці акрамя гэтага, вышэйшае за гэта. Заўсёды былі і будуць людзі, якім «табе што — больш за іншых трэба?». Артэга-і-Гасэт у сваім нясьмяротным творы «Паўстаньне масаў» называў іх элітай, падкрэсьліваючы, што элітнасьць вызначаецца не паходжаньнем, а пачуцьцем адказнасьці за будучыню, незадаволенасьцю сабой і станам рэчаў, «служэньнем». Урэшце, лепш за яго не скажу:

«Насуперак звычайнай думцы, менавіта чалавек эліты, а зусім не чалавек масы, праводзіць жыцьцё ў служэньні. Жыцьцё ня мае для яго цікавасьці, калі ён ня можа прысьвяціць яго чамусьці вышэйшаму. Ягонае служэньне — ня вонкавы прымус, не прыгнёт, а ўнутраная патрэба. Калі магчымасьць служэньня зьнікае, ён адчувае непакой, шукае новага заданьня, цяжэйшага, больш суровага і адказнага. Гэта жыцьцё, падпарадкаванае самадысцыпліне, — годнае, высакароднае жыцьцё. «Жыць у сваё задавальненьне — лёс плебэяў; высакародны імкнецца да парадку і закону» (Гётэ)».

Каментары27

Цяпер чытаюць

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты12

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Усе навіны →
Усе навіны

32‑гадовую настаўніцу гісторыі з Мінска асудзілі па палітычнай справе22

У Гродне ноччу гарэла бальніца, больш за 250 пацыентаў і персаналу эвакуявалі

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне33

Святлана Ціханоўская: Амерыканскі трэк вызвалення палітвязняў працягваецца, Трамп ставіў задачу вярнуць 1 300 чалавек

У Магілёве патануў 18‑гадовы хлопец1

Ноччу адбылася наймаштабнейшая балістычная атака на Кіеў4

Тры нафтабазы, папярэдне, гараць у Стаўрапалі і яго ваколіцах пасля ўкраінскай начной атакі2

Медсястра Гомельскага кардыяцэнтра не ўтрымала машыну на дарозе — яе бацька-пасажыр загінуў

Ад каравая ў Расіі да кайданкоў у Маямі: за сэксуальны гвалт арыштаваныя скандальныя браты Тэйт1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты12

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць