Навука і тэхналогіі

Новая Windows выйдзе 29 ліпеня

Windows 10 будзе каштаваць 110-150 даляраў, але многія атрымаюць яго бясплатна.

Карпарацыя Microsoft назвала афіцыйную дату выхаду Windows 10: 29 ліпеня 2015 года. Дату выхаду пацвярджае і Cortana — галасавы асістэнт на Windows Phone і папярэдняй версіі Windows 10.

Карыстальнікам Windows 7 і 8 ужо прапануюць зарэзерваваць бясплатнае абнаўленне для спампоўвання ў дату выхаду.

Абнаўленне будзе першы год пасля выхаду бясплатным для карыстальнікаў ліцэнзійных версій Windows 7 і 8, але чуткі пра «амністыю для піратаў» не пацвердзіліся — калі вы не куплялі адну з дзвюх папярэдніх аперацыёнак Microsoft, за «дзясятку» давядзецца плаціць.

Паводле чутак, Windows 10 будзе каштаваць 110 (за хатнюю версію) і 150 даляраў (за прафесійную) — менавіта такія цэны былі загадзя выстаўленыя сайтам newegg.com.

Агулам будзе выпушчана сем розных версій Windows 10: настольная будзе падыходзіць і для вялікіх планшэтаў, а мабільная запусціцца на планшэтах дыяганаллю менш за 8 цаляў. Сярод навінак — падтрымка галасавога асістэнта Cortana, перапрацаваны браўзер Microsoft Edge, вяртанне кнопкі «Пуск» і многае іншае.

Пасля Windows 10 Microsoft збіраецца адмовіцца ад вялікіх разавых абнаўленняў і гучных прэзентацый, перайшоўшы да рэгулярных і паступовых абнаўленняў. У планах таксама пераход ад разавай пакупкі Windows да рэгулярнай аплаты па падпісцы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны15

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня4

Пасольства Польшчы ў Мінску змяняе правілы прыёму дакументаў на карту паляка2

Славенія заплаціць беларусу амаль 100 тысяч еўра за тое, што на яго навялі пісталет пры затрыманні, а пасля пратрымалі год за кратамі3

«Пагроза бяспецы калег». Зазулінская патлумачыла, чаму ў «Еўрапейскім выбары» перасталі давяраць Мамаевай6

Някляеў шукае, хто б мог сыграць Ягайлу і Ядзвігу ў тэатральнай сцэне2

Сілавікі накрылі сетку арганізацый «таемных пакупнікоў». Налічылі 40 тысяч пацярпелых работнікаў гандлю18

Следчы камітэт палохае ўзмацненнем кантролю за Threads і TikTok3

Спала 6 гадзін, працавала, вучылася ў выходныя, на курсы зарабіла сама: цана 100 балаў на ЦЭ для школьніцы з Беразіна3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны15

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць