Свет

Спецпрадстаўніца АБСЕ Хайдзі Тальявіні пакінула пасаду. Прычыны не называюць

Фота БелТА.

Спецпрадстаўнік старшыні АБСЕ ва Украіне, пасол Хайдзі Тальявіні «не будзе выконваць далей свой мандат».

«Пасол Хайдзі Тальявіні жадае ў бліжэйшы час завяршыць свой мандат», — паведаміў карэспандэнту ТАСС афіцыйны Прадстаўнік федэральнага дэпартамента замежных спраў Швейцарыі Жан-Марк Крэвуаз'е. Якіх-небудзь іншых падрабязнасцяў афіцыйны прадстаўнік не паведаміў, адзначыўшы, што дадатковая інфармацыя будзе дадзена ў бліжэйшы час. «На гэты момант спадарыня Тальявіні не жадае выказвацца (па гэтым пытанні)», — сказаў на заканчэнне Жан-Марк Крэвуаз'е.

Тальявіні прызначылі спецыяльным прадстаўніком старшыні АБСЕ ва Украіне каля года таму. У студзені 2015 года новы старшыня АБСЕ, міністр замежных спраў Сербіі Івіца Дачыч працягнуў мандат Тальявіні.

Як спецыяльны прадстаўнік АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе па Украіне Хайдзі Тальявіні ў апошні час не раз бывала ў Мінску.

Паводле адной з версій, адстаўка Тальявіні звязаная са зрывам пасяджэння трохбаковай кантактнай групы ў Мінску 2 чэрвеня, піша БелаПАН.

У той дзень у сталіцы Беларусі прайшлі паседжанні ўсіх чатырох рабочых падгруп, створаных у рамках трохбаковай групы: па бяспецы, а таксама па палітычных, эканамічных і гуманітарных пытаннях. Па выніках іх працы планавалася сустрэча кантактнай групы, аднак паседжанне было перанесена. Як заявіла Тальявіні журналістам, усе падгрупы «працавалі ў канструктыўным духу і ў шматлікіх пытаннях дасягнулі кансенсусу». «Але гэта ўсё вельмі складаныя пытанні», — дадала яна.

Усе сустрэчы па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне праходзяць у закрытым рэжыме, таму ў СМІ паступае мінімальная інфармацыя пра ход перамоваў. Паводле неафіцыйных звестак, 2 чэрвеня ў Мінску бакам не ўдалося дасягнуць кампрамісу па шэрагу прынцыпова важных пытанняў, у тым ліку — аб унясенні змяненняў у Канстытуцыю Украіны і правядзенні выбараў на Данбасе. У сувязі з гэтым Тальявіні і прыняла рашэнне перанесці абмеркаванне пытанняў папярэдне на 16 чэрвеня.

Тым часам сітуацыя на паўднёвым усходзе Украіны ў апошнія дні рэзка абвастрылася.

5 чэрвеня МЗС Беларусі заявіў пра гатоўнасць арганізаваць экстранную сустрэчу трохбаковай кантактнай групы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзень Расіі: гараць НПЗ у Нафтакамску, завод каўчуку ў Тальяці і аб'ект у Сімферопалі

Дзень Расіі: гараць НПЗ у Нафтакамску, завод каўчуку ў Тальяці і аб'ект у Сімферопалі

Усе навіны →
Усе навіны

У Лунінцы 9‑гадовы хлопчык на квадрацыкле збіў 7‑гадовае дзіця на веласіпедзе

У Брэсце верніцу адправілі ў ізалятар за велікодныя размовы з мінакамі на вуліцы8

Выдавецтва «Папуры» анансуе дзясятак кніг для дзяцей і дарослых

У Мінску беларускія клубніцы прадаюцца ўжо ад 5 рублёў за кілаграм1

Сямейнай пары работнікаў дзіцячага садка далі за «здраду дзяржаве» і «кантрабанду зброі» 12 і 14 гадоў. Вось што кажуць сябры сям'і6

Упершыню за 23 гады на Краснай плошчы вырашылі не праводзіць святочны канцэрт да Дня Расіі9

21‑гадовы расійскі хакеіст выпадкова застрэліўся на вачах у дзеда. Пенсіянер не вытрымаў гора і забіў сябе5

«Зладзілі маленькі Кітай». Што вядома пра новую вытворчасць халадзільнікаў у Баранавічах3

«Галоўная крыніца выдаткаў — гэта часта адносіны». Айцішнік расказаў, як за тры гады купіў кватэру ў Тбілісі з заробку5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзень Расіі: гараць НПЗ у Нафтакамску, завод каўчуку ў Тальяці і аб'ект у Сімферопалі

Дзень Расіі: гараць НПЗ у Нафтакамску, завод каўчуку ў Тальяці і аб'ект у Сімферопалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць