Грамадства66

Юрый Варонежцаў: Ядзерныя могільнікі небяспечнейшыя, чым сама АЭС

«Авантура — небяспечная, дурная і вельмі дарагая». Так характарызуе планы афіцыйнага Мінска па стварэнні могільніка ядзерных адходаў ад Беларускай АЭС фізік Юрый Варонежцаў.

techno.bigmir.net

2 чэрвеня Савет Міністраў Беларусі зацвердзіў стратэгію абыходжання з радыёактыўнымі адходамі Беларускай атамнай электрастанцыі.

На працягу тэрміну эксплуатацыі атамнай электрастанцыі (60 гадоў) прагназуецца ўтварэнне 9360 куб. м цвёрдых радыёактыўных адходаў розных катэгорый і 60 куб. м высокаактаўных радыёактыўных адходаў.

З улікам чаканых аб'ёмаў утварэння радыёактыўных адходаў існуе аб'ектыўная неабходнасць стварэння пункта іх пахавання. Распрацаваным для яго будаўніцтва праектам будзе прадугледжвацца выкарыстанне сучасных тэхнічных рашэнняў. Аб'ём фінансавых сродкаў для будаўніцтва пункта пахавання радыёактыўных адходаў, ацэнка якога праведзена па кошце збудавання аналагічнага аб'екта — могільніка радыёактыўных адходаў Ігналінскай атамнай электрастанцыі ў Літве — складае каля $60 млн, аднак канчатковая лічба будзе вызначаная па выніках распрацоўкі адпаведнага праекта.

Пражэкты кіраўніцтва Беларусі «Беларуская праўда» папрасіла пракаментаваць фізіка, кандыдата тэхнічных навук, адказнага сакратара Камісіі Вярхоўнага Савета СССР па расследаванні прычын аварыі на ЧАЭС і ацэнцы дзеянняў службовых асоб у пасляаварыйны перыяд Юрыя Варонежцава.

«У Беларусі няма кадраў для распрацоўкі згаданай стратэгіі, роўна як і для эксплуатацыі АЭС.

Адходаў утвараецца значна больш, чым прадугледжвае стратэгія: толькі цвёрдых, не лічачы выгружаных ТВЗ (цеплавыдзяляльныя зборкі, якія складаюцца з ЦВЭЛаў — цеплавыдзяляльных элементаў; ЦВЭЛы ўяўляюць сабой цырконіевыя трубкі, набітыя таблеткамі з дыяксідам урану) — каля 320 кубаметраў штогод. Вадкіх радыеактыўных «змывак» — тоны.

Пасля перапрацоўкі вадкіх радыёактыўных адходаў (ВРА) на устаноўках спецводаачысткі ўтвараецца да 50 тон соляў у год (у асноўным, натрыю) у выглядзе радыёактыўных высокамінералізваных раствораў з солеўтрыманнем 200-300 г/л. Таксама да ВРА належаць адпрацаваныя іонаабменныя матэрыялы і сарбенты. Асноўны ўклад у радыёактыўнасць адходаў уносяць 134Cs і 137Cs (70-90%), уклад 90Sr, 90Y, 60Co, 58Co, 54Mn, 51Cr, 59Fe і 124Sb значна меншы. Таксама ўклад у некалькі адсоткаў ўносіць утрыманне трыція.

І ўсё гэта захоўваецца ў асноўным на тэрыторыі АЭС», — кажа Юрый Варонежцаў.

Вучоны сцвярджае, што «адпрацаваныя ТВЗ нікуды не павязуць». «Яны захоўваюцца на тэрыторыі ў спецыяльных басейнах (іх мяняюць раз у 3-4-5 гадоў у залежнасці ад рэактара і нагрузкі: новыя загружаюць, а адпрацаваныя змяшчаюць у басейн з вадой на некалькі гадоў).

Ядзерныя могільнікі небяспечнейшыя, чым сама станцыя. Пачытайце, што адбылося з такім сховішчам ў Пакшы. Ды і ў Фукусіме», — кажа фізік.

«Авантура — небяспечная, дурная і вельмі дарагая. З'яўленне гэтага аб'екта на нашай зямлі — гэта поўны абсурд. І толькі круглы ідыёт можа вітаць будаўніцтва і АЭС, і ядзернага могільніка. Я разглядаю ўсю гэтую бадзягу як злачынства», — рэзюмаваў Юрый Варонежцаў.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Дзень Расіі: гараць НПЗ у Ніжнякамску, завод каўчуку ў Тальяці і аб'ект у Сімферопалі

Дзень Расіі: гараць НПЗ у Ніжнякамску, завод каўчуку ў Тальяці і аб'ект у Сімферопалі

Усе навіны →
Усе навіны

Вучэбка ў Пскове, абяцанне ануляваць крэдыты і судзімасці, але ні слова пра самае важнае. Як беларусаў вярбуюць на вайну10

У Лунінцы 9‑гадовы хлопчык на квадрацыкле збіў 7‑гадовае дзіця на веласіпедзе

У Брэсце верніцу адправілі ў ізалятар за велікодныя размовы з мінакамі на вуліцы8

Выдавецтва «Папуры» анансуе дзясятак кніг для дзяцей і дарослых

У Мінску беларускія клубніцы прадаюцца ўжо ад 5 рублёў за кілаграм1

Сямейнай пары работнікаў дзіцячага садка далі за «здраду дзяржаве» і «кантрабанду зброі» 12 і 14 гадоў. Вось што кажуць сябры сям'і6

Упершыню за 23 гады на Краснай плошчы вырашылі не праводзіць святочны канцэрт да Дня Расіі9

21‑гадовы расійскі хакеіст выпадкова застрэліўся на вачах у дзеда. Пенсіянер не вытрымаў гора і забіў сябе5

«Зладзілі маленькі Кітай». Што вядома пра новую вытворчасць халадзільнікаў у Баранавічах3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзень Расіі: гараць НПЗ у Ніжнякамску, завод каўчуку ў Тальяці і аб'ект у Сімферопалі

Дзень Расіі: гараць НПЗ у Ніжнякамску, завод каўчуку ў Тальяці і аб'ект у Сімферопалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць