Здарэнні22

Службы МНС ліквідавалі асіныя гнёзды ў двух дзіцячых установах у Мінску

Вечарам 27 ліпеня, прыкладна а 18.30, супрацоўнікаў МНС выклікалі на вуліцу Якубава, дзе знаходзіцца школа-інтэрнат «Дзіцячы гарадок Ленінскага раёна Мінска». Там ратавальнікі ліквідавалі асінае гняздо ў падмурку будынка, паведамляе прэс-служба гарадскога ўпраўлення МНС.

У гэты ж дзень, пасля 21.10, выклік паступіў з ясляў-сада №495 па вуліцы Нікіфарава: каля ўваходных дзвярэй у будынак было выяўлена асінае гняздо. У 22.02 работнікі МНС знішчылі яго.

У жніўні восы становяцца найбольш агрэсіўнымі і могуць уяўляць небяспеку для людзей, якія пакутуюць алергіяй, а тым больш для дзяцей. У МНС раяць гараджанам, якія выявілі асіныя гнёзды, звяртацца ў ЖЭС.

МНС займаецца ліквідацыяй такіх гнёздаў ва ўстановах адукацыі, медустановах і грамадскіх месцах.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома6

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

Расія атакуе Чорнае мора, пад ударам украінскія парты і судны. Наколькі гэта крытычна?1

На галасаванне выставілі 10 варыянтаў дызайну новых еўрабанкнот3

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках4

Случ у Слуцку так зарасла, што плыні месцамі ўжо амаль і не відаць

Літоўская сям'я пайшла ў грыбы і сустрэла ў лесе страуса19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома6

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць