Улада55

Ярмошына: Частка здадзеных за Цярэшчанку подпісаў была наўмысна сфальсіфікаваная

Частка здадзеных за Віктара Цярэшчанку подпісаў была наўмысна сфальсіфікаваная. Пра гэта старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына паведаміла ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1».

Паводле старшыні Цэнтрвыбаркама, частка подпісаў, якая была прадстаўлена ініцыятыўнай групай Віктара Цярэшчанкі, з'яўляецца не проста недакладнай, а наўмысна сфальсіфікаванай. «Адна рэч, калі ў подпісах даты прастаўлены не ўласнаручна. Але калі подпіс скапіяваны на ксераксе альбо з'яўляецца подпісам неіснуючай асобы, калі подпісы выкананы за грамадзян іншымі асобамі, гэта вельмі сур'ёзнае правапарушэнне. Менавіта такія подпісы перавысілі той самы крытычны працэнт», — патлумачыла Лідзія Ярмошына.

Каментуючы сітуацыю з нібыта наўмысным атручваннем Цярэшчанкі, старшыня Цэнтрвыбаркама сказала: «Я думаю, што гэта рэкламны трук. Я не веру ні ў якую тэорыю змовы, таму што назваць дадзенага кандыдата апазіцыйным і небяспечным для афіцыйнай улады, я думаю, будзе моцным перабольшаннем».

Цярэшчанка ў 3-й мінскай гарадской бальніцы. Фота Радыё «Свабода»

Лідзія Ярмошына таксама лічыць, што не варта шукаць у гэтай справе заходні след. «Навошта Захаду ў гэта ўмешвацца і «ўстараняць» менавіта гэтага кандыдата? Тым больш ён абсалютна не прытрымліваецца антызаходніх поглядаў», — заўважыла яна.

«Я думаю, што ён проста-проста уведзены ў зман, у тым ліку сваёй уласнай ініцыятыўнай групай. Вядома, крыўдна прайграваць, тым больш у такім кантэксце», — дадала Лідзія Ярмошына.

Як паведамлялася раней, ініцыятыўныя групы Віктара Цярэшчанкі здала для праверкі 130.404 подпісы, аднак сапраўднымі з іх прызнаныя толькі 6699.

Каментары5

Цяпер чытаюць

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве9

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Сямёра супрацоўнікаў склада Wildberries у Тамбоўскай вобласці загінулі ў выніку атакі ўкраінскіх дронаў11

Тлушч памерлых людзей стаў новым трэндам у касметалогіі3

Каля Нацыянальнай бібліятэкі выстраілася вялікая чарга на дыджэй-сэт на даху ФОТЫ1

Навукоўцы ўпершыню выявілі падобную да Зямлі планету з атмасферай2

Кітайскі стартап выпусціў ШІ-мадэль, якая абышла амерыканскія аналагі8

Зяленскі анансаваў адкрыццё архіваў па Валынскай трагедыі22

У адной з арганізацый работнік афіцыйна працаваў менш за 5 хвілін у дзень

У Расіі яшчэ больш спросцяць набор у войска зняволеных з турмаў2

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве9

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць