Навука і тэхналогіі33

Сувязь 4G (LTE) з'явіцца ў Мінску да канца года

Яшчэ ў летась інфраструктурны аператар beCloud заявіў, што жыхары Беларусі змогуць скарыстацца сувяззю чацвёртага пакалення (LTE) у 2015 годзе.

Спачатку міністр сувязі абяцаў з'яўленне высакахуткаснай сувязі ў 3-м квартале гэтага года, пазней тэрмін быў ссунуты на 4-ы квартал. Канец года імкліва набліжаецца, таму TUT.BY удакладніў у beCloud, ці няма перадумоў на новы перанос тэрміну запуску LTE-сеткі.

LTE (Long-Term Evolution) і яго больш прасунутая разнавіднасць LTE Advanced — стандарт мабільнай высакахуткаснай перадачы дадзеных чацвёртага пакалення (4G), шырока распаўсюджаны ў Еўропе (у тым ліку Расіі) і ЗША.

Сучасная мабільная тэхніка дазваляе перадаваць дадзеныя ў сетках LTE Advanced з хуткасцю да 600 Мбіт/с.

У Беларусі ўсе аператары сувязі маюць сеткі трэцяга пакалення (3G). Максімальна даступная хуткасць перадачы дадзеных у такіх сетках — 42,2 Мбіт/с.

У beCloud пацвердзілі, што планы кампаніі beCloud наконт будаўніцтва і ўводу сеткі LTE Advanced застаюцца нязменнымі:

«Запуск сеткі будзе ажыццяўляцца паэтапна. Першы фрагмент сеткі LTE Advanced будзе запушчаны ў камерцыйную эксплуатацыю ў Мінску да канца 2015 года».

Раней кіраўнік кампаніі не выключаў магчымасці з'яўлення LTE ў 2015 годзе і ў абласных цэнтрах.

У beCloud распавялі, што на дадзены момант завершаны тэндар па выбары пастаўшчыка абсталявання LTE. падпісаныя кантракты на пастаўку абсталявання, а таксама на выкананне работ па будаўніцтве сеткі пад ключ у Мінску.

«Таксама сёння вядзецца актыўная праца па праектаванні і будаўніцтве базавых станцый сеткі LTE Advanced на тэрыторыі г. Мінска, вырашаюцца пытанні забеспячэння электрамагнітнай сумяшчальнасці з існуючымі радыёэлектроннымі сродкамі», — адзначылі ў прэс-службе beCloud.

beCloud будзе інфраструктурным аператарам: у яго задачах — будаўніцтва і абслугоўванне сеткі, якая будзе выкарыстоўвацца ўсімі трыма сотавымі аператарамі.

Такое рашэнне, па словах кіраўніка кампаніі Сяргея Паблагуева, дазволіць скараціць агульныя выдаткі на ўкараненне аператарамі LTE у тры разы. Раней ён казаў, што life:) з самага пачатку падтрымліваў ідэю стварэння адзінай беларускай 4G-інфраструктуры для ўсіх аператараў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу4

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

27‑гадовага тэсціроўшчыка з Кобрына асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» па вяртанні з Польшчы8

Энергаблок №2 Беларускай АЭС зноў адключаны ад сеткі3

Пяцёра альпіністаў загінулі на Эльбрусе

Беларусы расказалі пра сямейны бюджэт і выдаткі на іпатэку ў Польшчы5

Навукоўцы вызначылі рысы твару, якія людзі часцей за ўсё лічаць прывабнымі5

Другая пятля на шыі сусветнага гандлю. Хусіты пагражаюць закрыць Чырвонае мора5

Як каралева голых землякопаў падтрымлівае сваю калонію бясплоднай3

У Берліне аўтамабіль урэзаўся ва ўдзельнікаў ЛГБТ-прайда15

«Замарозка немагчымая, пакуль Расія не дасягнула сваіх мэтаў». У Крамлі адказалі на прапанову Такаева9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу4

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць