Улада22

ЦВК адмовілася даць Караткевіч дадатковы час для выступлення перад выбаршчыкамі

Цэнтрвыбаркам адмовіўся выдзеліць дадатковы эфірны час кандыдату ў прэзідэнты Таццяне Караткевіч.

Караткевіч прасіла ЦВК даць ёй эфірны час, не выкарыстаны кандыдатам у прэзідэнты Аляксандрам Лукашэнкам, на падставе заявы, якую ён зрабіў 25 верасня. Наведваючы ў той дзень Беларускі металургічны завод, кіраўнік дзяржавы сказаў, што можа «падарыць» свой нявыкарыстаны эфірны час, «калі камусьці трэба». «Але, самае цікавае, яны не хочуць больш», — дадаў ён, кажучы аб іншых кандыдатах. 

«Пасля двух выступленняў на ТБ Таццяны Караткевіч былі шматлікія звароты грамадзян з просьбай выступіць яшчэ і расказаць пра розныя праблемы, якія ёсць сёння ў Беларусі, і прапанаваць шляхі іх вырашэння», — гаворыцца ў звароце Караткевіч у ЦВК.

На сённяшнім пасяджэнні сакратар ЦВК Мікалай Лазавік адзначыў, што фармальных падстаў для разгляду пытання не хапае, бо няма афіцыйнай заявы Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што ён аддае свой эфірны час. «Нават калі б мы хацелі камусьці перадаць эфірны час, мы б не змаглі гэта зрабіць у адпаведнасці з заканадаўствам. Эфірны час належыць не Цэнтрвыбаркаму, а Белтэлерадыёкампаніі», — сказаў Лазавік.

Ён таксама адзначыў, што ў адпаведнасці з заканадаўствам нявыкарыстаны час не падлягае аднаўленню, а перадача часу стварыла б розныя магчымасці для кандыдатаў.

Таксама Цэнтрвыбаркам адмовіў у задавальненні і другой скаргі Таццяны Караткевіч з патрабаваннем вынесці папярэджанне іншаму кандыдату — Аляксандру Лукашэнку.

Скарга тычыцца звароту да арміі Афіцэрскага сходу Узброеных сіл Беларусі. Дэлегаты 5-га Афіцэрскага сходу Узброеных сіл, які прайшоў 25 верасня ў Мінску, прынялі зварот да ўсіх ваеннаслужачых і членаў іх сем'яў з заклікам «выказаць усялякую падтрымку на выбарах галоўнакамандуючаму Узброенымі сіламі прэзідэнту Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнку». 

Караткевіч лічыць, што такім чынам Лукашэнка, як галоўнакамандуючы, выкарыстаў адміністрацыйны рэсурс для ўласнай падтрымкі. 

Прадстаўнік Міністэрства абароны на пасяджэнні ЦВК растлумачыў, што Афіцэрскі сход з'яўляецца адным з мерапрыемстваў падрыхтоўкі Узброеных сіл, якое зацвярджаецца не прэзідэнтам, а міністрам абароны. 

Па-другое, адзначыў ён, пытанне звароту ў парадак дня не ўключалася, да яго не маюць дачынення ні Лукашэнка, ні яго каманда. Пры гэтым ён падкрэсліў, што афіцэры маюць роўныя правы з іншымі грамадзянамі Беларусі, і ім не могуць адмовіць у праве выказваць сваё меркаванне. 

Сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік звярнуў увагу на тое, што прыняцце звароту было ініцыятывай сходу, пры гэтым да яе не мае ніякага дачынення каманда Лукашэнкі.

Цэнтральная камісія адмовіла ў задавальненні скаргі аднагалосна.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны18

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня4

Пасольства Польшчы ў Мінску змяняе правілы прыёму дакументаў на карту паляка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны18

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць