Улада1313

Ад сёння пачнуць уключаць ацяпленне ў кватэрах

Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі ўзгадніла ўключэнне сістэм ацяплення з 7 кастрычніка.

Пра гэта гаворыцца ў лісце «Аб узгадненні ацяпляльнага перыяду», накіраваным у аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам і Міністэрства энергетыкі, паведаміў начальнік упраўлення па працы са зваротамі грамадзян, СМІ Мінжылкамгаса Генадзь Акстыловіч.

«У сувязі з рэзкім пахаладаннем і прагнозам далейшага зніжэння тэмпературы вонкавага паветра Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі ўзгадніла ўключэнне сістэм ацяплення з 7 кастрычніка ў наступнай чарговасцi: па-першае, медыцынскія ўстановы, установы сацыяльнага забеспячэння, школы і дашкольныя ўстановы, музеі, дзяржархіву, бібліятэкі; па-другое, жыллёвы фонд, інтэрнаты, гасцініцы, навучальныя ўстановы», - растлумачыў Генадзь Аксціловіч.

Ацяпленне ў жылых дамах Мінска пачнуць уключаць 7 кастрычніка, паведамілі БелТА ва ўпраўленні гарадскога гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама.

Такое рашэнне прынята ў сувязі з прагназаваным рэзкім пахаладаннем. Цяпло падаецца ў дамы паэтапна, бо пастаўшчыкі цяпла («Мінсккамунцепласетка» і «Мінскія цеплавыя сеткі») не ў стане адначасова ўкінуць ў сетку вялікі аб'ём вады.

«На працягу трох-чатырох дзён ацяпленне з'явіцца ва ўсіх жылых дамах сталіцы», — запэўнілі ва ўпраўленні гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама.

Пасля ўключэння цяпла сістэмы ацяплення адрэгулююць. З 7 кастрычніка цеплыня пачне паступаць таксама ў інтэрнаты, гасцініцы, басейны, агульнагарадскія лазні, навучальныя ўстановы, тэатры.

Ацяпляльны сезон стартаваў у сталіцы 6 кастрычніка: батарэі пацяплелі ў медыцынскіх установах, установах сацыяльнага забеспячэння, школах і дашкольных установах, музеях, дзяржаўных архівах, бібліятэках.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Лукашэнка параіў узбекам шукаць вялікія грошы ў Расіі10

Лукашэнка параіў узбекам шукаць вялікія грошы ў Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Швейцарыя памяняе свайго пасла ў Беларусі1

Зборная Іспаніі пасля чэмпіянату свету ўзначальвае рэйтынг ФІФА

«Ураджай шукае дом». У гомельскай кавярні задарма раздаюць кабачкі ўсім ахвотным1

Памёр легендарны англійскі футбаліст Кевін Кіган

Мяняецца праца банка даных беларусаў, якім забаронены выезд за мяжу5

«Вялікая страта для ўсёй Беларусі». Ціханоўская адгукнулася на смерць Святланы Курс2

Пажар у гродзенскай бальніцы справакаваў адзін з пацыентаў6

У Нарвегіі адкрылі новы мемарыял ахвярам тэрактаў Брэйвіка. На ім — кулік з камянёў3

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка параіў узбекам шукаць вялікія грошы ў Расіі10

Лукашэнка параіў узбекам шукаць вялікія грошы ў Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць