Культура

Юрыст напісаў кнігу пра Забэйду-Суміцкага

Мноства навуковых кніжак напісана ненавукоўцамі, мноства перакладаў зроблена людзьмі, якія не сканчалі факультэту замежных моваў. Гэтаксама і з гэтай кніжкай пра Міхася Забэйду‑Суміцкага «Песьняй даваў людзям радасьць», выдадзеную ў сэрыі «Нашы славутыя землякі».

Мноства навуковых кніжак напісана ненавукоўцамі, мноства перакладаў зроблена людзьмі, якія не сканчалі факультэту замежных моваў.

Гэтаксама і з гэтай кніжкай пра Міхася Забэйду‑Суміцкага «Песьняй даваў людзям радасьць», выдадзеную ў сэрыі «Нашы славутыя землякі». Такая кніга пабачыла сьвет толькі цяпер, праз 26 гадоў пасьля сьмерці Забэйды. І напісаў яе не музыказанаўца, а юрыст з Баранавічаў Алесь Горбач.

Я быў сьведкам, як паўставала гэтая кніга, як у вольны час Алесь на электрацыі ехаў у Менск і сядзеў у архівах.

«Я стаўся сучасьнікам, нават сваяком Забэйды — ведаю гэтулькі падрабязнасьцяў ягонага жыцьця. Гэтак уцягнуўся ў працу над кнігай», — кажа аўтар.

Аўтар нарадзіўся на Ружанчшыне, у суседняй праз рэчку вёсцы ад той, дзе некалі жыў сьпявак. Старыя з ваколіц яшчэ памятаюць прыезды Забэйды на Бацькаўшчыну і бясплатныя выступы ў сялянскіх хатах. Каб адчуць асяродзьдзе, у якім жыў Забэйда, аўтар кнігі наведаў і Прагу, папрацаваў у чэскіх архівах. А самае галоўнае, прывёз на магілу Забэйды жменьку пясочка з магілы маці сьпевака, якую ён вельмі любіў, але апошні раз бачыў падчас вайны.

У кнізе зьмешчаны жыцьцяпіс нашага сьпевака, падазеныя невядомыя раней факты з бурлівага жыцьця песьняра. Сабранае ў адно цэлае тое, што драбінкамі друкавалася па розных выданьнях. Шмат цікавых і не друкаваных раней фатаздымкаў.

Магчыма, некалі пасьля зьявяцца больш ёмістыя дасьледаваньні пра Забэйду‑Суміцкага. Але спасылацца яны будуць на гэтую, першую, кнігу, што сталася яшчэ адной кладачкай да вяртаньня нашага славутага сьпевака зь небыцьця.

Горбач А. Песьняй даваў людзям радасьць. — Менск: Тэхналёгія, 2007.

Руслан Равяка

Каментары

Цяпер чытаюць

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску запрацаваў мабільны комплекс фіксацыі аплаты паркоўкі

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»26

Арнэла Муці падаецца на атрыманне грамадзянства Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць