Усяго патроху1212

На месцы культавага «Рэактара» адкрываецца клуб Rich Cat

Месца, якое пуставала на працягу пяці гадоў, нарэшце, ажыло: першая вечарынка пройдзе на Харужай, 29 ужо 5 лютага. Тут адкрываецца Rich Cat — начны клуб прэміум-класа, паведамляе relax.by.

Па словах уладальнікаў, новае месца будзе адрознівацца музычным фарматам: pop, r'n'b і mash up будуць гучаць ад «незаезджаных», але папулярных выканаўцаў. Стануць запрашаць альбо зорак, якія пабывалі ў Мінску аднойчы, альбо тых, хто сюды пакуль не прыязджаў. Будзе і жывая музыка, напрыклад, кавер-групы. Абавязковая частка арт-кампаніі — закрытыя і тэматычныя вечарынкі.

Вясной у суседнім памяшканні пачне працаваць кругласутачны бар-кальян, а яшчэ крыху пазней — тэраса, даступная круглы год. Rich Cat стане комплексам з трох месцаў для рознага фармату адпачынку: вячэры на верандзе, «рэлаксу» ў кальяннай і тусоўкі ў клубе.

Інтэр'ер абяцаюць «асвяжаць» раз на 3-4 месяцы: прывозіць новыя дэкарацыі, мяняць каляровыя рашэнні і гэтак далей. Скульптуры котак у клубе выконваюць ролю асноўных элементаў дэкору: яны ў сценах, на сцэне, у зале.

У меню стравы еўрапейскай, японскай і аўтарскай кухні. Усе класічныя пазіцыі па-свойму інтэрпрэтаваныя шэф-поварам. У яго выкананні можна паспрабаваць, напрыклад, салату з морапрадуктамі за 220 тысяч рублёў, стэйк з ялавічыны са спаржай за 280 тысяч, тырамісу за 99 тысяч. Віны будуць каштаваць ад 1,3 да 7 млн за бутэльку, кактэйлі — ад 120 да 350 тысяч.

На ўваходзе будзе строгі фэйс-кантроль: дзяўчат чакаюць у сукенках і на абцасах, хлопцаў — у кашулях. Дзейнічае сістэма лаяльнасці для пастаянных гасцей: карты, якія даюць 15-працэнтную зніжку на стравы і права бясплатна наведваць канцэрты. Для дзяўчат уваход у клуб заўсёды будзе вольным. Хлопцы на адкрыцці заплацяць 300 тысяч, у астатні час уваход ім абыдзецца ў 200 тысяч.

На адкрыцці 5 лютага ў Rich Cat абяцаюць выступы ілюзіяніста, шоў-балета, паветраных гімнастаў, go-go танцорак, музыкаў і папулярных у Еўропе Dj.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні36

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Усе навіны →
Усе навіны

У расійскай калоніі затрымалі ката-наркакур'ера9

Навукоўцы прымацавалі відэакамеры да найбуйнейшых рыб у свеце і даведаліся пра іх шмат цікавага1

Са схемы дастаўкі дызелю для аграрыяў выключылі чыгунку2

Лукашэнка правёў новыя прызначэнні сярод генералаў7

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам7

Фірма Modum захоўвала на складах Wildberries у Электрасталі і Катоўску траціну сваёй касметыкі17

Паглядзелі тую самую «Адысею» — якім выйшла самае спрэчнае кіно года45

У Мінску заўважылі ядомы грыб, занесены ў Чырвоную кнігу

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні36

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць