Грамадства

Праваабаронца Андрэй Бандарэнка, які знаходзіцца ў магілёўскай турме, змешчаны ў адзіночную камеру

Праваабаронца Андрэй Бандарэнка, які адбывае пакаранне ў магілёўскай турме, змешчаны ў адзіночную камеру. Пра гэта ў інтэрв'ю «Радыё Свабода» паведаміў яго бацька Валерый Бандарэнка пасля нядаўняй сустрэчы з сынам.

«Учора бачыўся з Андрэем у турме. Спатканне было кароткім, як заўсёды, праз шкло пагаварылі, пад кантролем ахоўнікаў. Андрэй распавёў, што перавялі яго з камеры, дзе было некалькі вязняў, у адзіночную. Сказалі, нібыта за тое, што шмат піша лістоў. Але мяркую, галоўная прычына ў тым, што яму давялося шмат скаргаў складаць ад імя іншых вязняў. Як суседзі па камерах даведаліся, што з імі сядзіць вядомы праваабаронца, то пасыпаліся такія просьбы. Андрэй пра гэта распавядаў», — сказаў Валерый Бандарэнка.

Ён таксама паведаміў, што яго сын фактычна адрэзаны ад кантактаў з сябрамі і аднадумцамі на волі. Раней праваабаронца пісаў лісты Міхаілу Пастухову, Ганне Шапуцька, Марыне Адамовіч, але цяпер ад іх лістоў не прыходзіць і пра лёс сваіх лістоў ён таксама не ведае. Мяркуе, што іх проста не прапускаюць.

Сын прасіў перадаць праваабаронцам, каб дамагаліся вызвалення Міхаіла Жамчужнага, яго справу ён назваў цалкам сфальсіфікаванай, паведаміў бацька Андрэя Бандарэнкі.

«Пра сябе прасіў перадаць, што яго пазбавілі законнага права на амністыю, і гэта таксама ёсць прычынай для патрабавання лічыць ягоны пераслед палітычна матываваным», — расказаў бацька.

Паводле слоў Валерыя Бандарэнка, сын «выглядае нармальна, трымаецца ў зняволенні мужна».

Андрэй Бандарэнка — стваральнік і кіраўнік інфармацыйна-асветніцкай установы «Платформа» і культурна-асветніцкай установы «Платформ інавэйшн», якія займаліся абаронай правоў чалавека ў месцах пазбаўлення волі. 12 жніўня 2014 года суд прызнаў яго вінаватым па трох частках артыкула 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства, злоснае хуліганства і асабліва злоснае хуліганства) і прыгаварыў да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Пазней у сувязі з амністыяй тэрмін быў скарочаны да трох гадоў.

Вясной 2015 года падатковыя органы выставілі кіраўніцтву «Платформ інавейшн» прэтэнзіі з нагоды неажыццяўлення гаспадарчай дзейнасці і нявыплаты падаткаў. У выніку ў ліпені ўстанова была ліквідаваная як «суб'ект гаспадарання, які не прыносіць даход дзяржаве».

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзень Расіі: гараць НПЗ у Ніжнякамску, завод каўчуку ў Тальяці і аб'ект у Сімферопалі

Дзень Расіі: гараць НПЗ у Ніжнякамску, завод каўчуку ў Тальяці і аб'ект у Сімферопалі

Усе навіны →
Усе навіны

Вучэбка ў Пскове, абяцанне ануляваць крэдыты і судзімасці, але ні слова пра самае важнае. Як беларусаў вярбуюць на вайну10

У Лунінцы 9‑гадовы хлопчык на квадрацыкле збіў 7‑гадовае дзіця на веласіпедзе

У Брэсце верніцу адправілі ў ізалятар за велікодныя размовы з мінакамі на вуліцы8

Выдавецтва «Папуры» анансуе дзясятак кніг для дзяцей і дарослых

У Мінску беларускія клубніцы прадаюцца ўжо ад 5 рублёў за кілаграм1

Сямейнай пары работнікаў дзіцячага садка далі за «здраду дзяржаве» і «кантрабанду зброі» 12 і 14 гадоў. Вось што кажуць сябры сям'і6

Упершыню за 23 гады на Краснай плошчы вырашылі не праводзіць святочны канцэрт да Дня Расіі9

21‑гадовы расійскі хакеіст выпадкова застрэліўся на вачах у дзеда. Пенсіянер не вытрымаў гора і забіў сябе5

«Зладзілі маленькі Кітай». Што вядома пра новую вытворчасць халадзільнікаў у Баранавічах3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзень Расіі: гараць НПЗ у Ніжнякамску, завод каўчуку ў Тальяці і аб'ект у Сімферопалі

Дзень Расіі: гараць НПЗ у Ніжнякамску, завод каўчуку ў Тальяці і аб'ект у Сімферопалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць