Эканоміка2020

Лукашэнка падпісаў указ, які адкрывае дарогу для супрацы з МВФ

Прадугледжана фарміраванне рэзерваў у рэспубліканскім бюджэце ў памеры да Br8 трлн для аказання мер сацыяльнай падтрымкі асобным катэгорыям насельніцтва і ў мясцовых бюджэтах — да Br2,8 трлн для фінансавання расходаў на прадастаўленне безнаяўных жыллёвых субсідый. Разам гэта дае магчымасць кампенсаваць рост камунальных расходаў, які прадугледжвае праграма аздараўлення эканомікі.

president.gov.by

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 23 лютага падпісаў указ нумар 78 «Аб мерах па павышэнні эфектыўнасці сацыяльна-эканамічнага комплексу Рэспублікі Беларусь», паведамілі ў Адміністрацыі прэзідэнта.

У дакуменце выкладзены сістэмныя меры, накіраваныя на павышэнне эфектыўнасці функцыянавання эканомікі за кошт забеспячэння належнай якасці кіравання дзяржаўнымі прадпрыемствамі і зніжэння сабекошту прадукцыі, развіцця добрасумленнай канкурэнцыі на ўнутраным рынку, росту і дыверсіфікацыі экспарту, рацыянальнага імпартазамяшчэння.

Прадугледжваецца паскоранае развіццё малога і сярэдняга бізнесу, прыцягненне замежнага капіталу ў развіццё і стварэнне вытворчасцей, паступальнае зніжэнне ставак па крэдытах у эканоміцы.

Ва ўказе вызначаны напрамкі дадатковай падтрымкі маламаёмных грамадзян, сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей. У тым ліку за кошт фарміравання ў 2016 годзе рэзерваў у рэспубліканскім бюджэце ў памеры да Br8 трлн для аказання мер сацыяльнай падтрымкі асобным катэгорыям насельніцтва і ў мясцовых бюджэтах — да Br2,8 трлн для фінансавання расходаў на прадастаўленне безнаяўных жыллёвых субсідый.

У дакуменце закладзены дакладныя падыходы па мабілізацыі кадраў на аператыўнае і эфектыўнае вырашэнне праблем сацыяльна-эканамічнага развіцця на аснове рэльефнага раздзялення адказнасці.

Каментары20

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны21

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

«Зладзілі маленькі Кітай». Што вядома пра новую вытворчасць халадзільнікаў у Баранавічах3

«Галоўная крыніца выдаткаў — гэта часта адносіны». Айцішнік расказаў, як за тры гады купіў кватэру ў Тбілісі з заробку5

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны21

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць