Афіша33

Таварыства мёртвых паэтаў. Пяць лекцый Андрэя Хадановіча

Літаратурны музей Петруся Броўкі і грамадская кампанія «Будзьма беларусамі!» запрашаюць на публічныя лекцыі паэта і перакладчыка Андрэя Хадановіча, які прапануе ўсім, хто не спалохаецца, пяць літаратурных вандровак у таварыстве мёртвых (вядома ж, здольных яшчэ як ажываць!) аўтараў.

Літаратар пазнаёміць слухачоў са сваімі ўлюбёнымі французскімі і польскімі паэтамі, пагаворыць пра найважнейшых для сябе беларускіх лірыкаў, спыніцца на праблемах мастацкага перакладу паэзіі – і нават тэкстаў песень.

У межах сустрэчаў – развагі, інтэрпрэтацыі, вершы ў арыгінале і беларускіх перакладах, спевы, інтэрактыўныя віктарыны з прызамі ад грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі»!

Вечар першы: 3 сакавіка 19.00

«ФРАНЦУЗСКІЯ ДЭКАДЭНТЫ: НАРАДЖЭННЕ ПАЭЗІІ З ДУХУ ЭДГАРА ПО«

  • …І Шарль Бадлер, прарок ягоны: По-дарунак французскай паэзіі. «Краскі Зла», звышнатуральная эстэтыка й магічная паэтыка.
  • Арцюр Рэмбо: як напісаць шэдэўр, не бачыўшы мора?
  • «Крумкач» і «П’яны карабель» – пасткі на беларускіх перакладчыкаў.
  • Жэрар дэ Нэрваль – невядомы вынаходнік сімвалізму й імпрэсіянізму.
  • «Перакладзіце яго спачатку на французскую», або Ключы ад форта Малармэ.
  • Беларускія Вэрлены – паразы й перамогі.

Наступныя лекцыі пройдуць 10, 17, 24 і 31 сакавіка ў 19.00.

Уваход у музей 15 000 руб.

Месца правядзення: Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. Карла Маркса, 30 кв. №4)

Кантактная інфармацыя: (017) 327-27-50.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні35

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Усе навіны →
Усе навіны

У расійскай калоніі затрымалі ката-наркакур'ера9

Навукоўцы прымацавалі відэакамеры да найбуйнейшых рыб у свеце і даведаліся пра іх шмат цікавага1

Са схемы дастаўкі дызелю для аграрыяў выключылі чыгунку2

Лукашэнка правёў новыя прызначэнні сярод генералаў7

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам7

Фірма Modum захоўвала на складах Wildberries у Электрасталі і Катоўску траціну сваёй касметыкі17

Паглядзелі тую самую «Адысею» — якім выйшла самае спрэчнае кіно года45

У Мінску заўважылі ядомы грыб, занесены ў Чырвоную кнігу

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні35

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць