Улада1414

FT: НАТА не ў стане абараніць усходнія межы ЕС

Як паведамляе Financial Times, у пятніцу будзе абнародаваны даклад амерыканскага аналітычнага цэнтра Atlantic Council, прысвечаны стану абараназдольнасці краін НАТА ў Еўропе.

Паводле звестак выдання, шэсць аўтарытэтных ваенных экспертаў, у тым ліку былы генеральны сакратар НАТА Яап дэ Хооп Схефер, брытанскі генерал сэр Рычард Шырэф і былы міністр абароны Італіі Джампаала дзі Паала, прыйшлі да несуцяшальнай высновы, што «НАТА не ў стане абараніць усходнія межы ЕС перад абліччам усё больш агрэсіўна настроенай Расіі».

У НАТА з пачаткам ваеннага ўварвання Масквы ва Украіну ў 2013 годзе было шмат размоў аб неабходнасці ўмацавання абараназдольнасці альянсу, нагадвае Financial Times.

Аднак, як адзначаюць эксперты Atlantic Council, за тры мінулыя гады справа практычна не зрушылася наперад: арміі ключавых еўрапейскіх краін-сяброў альянсу па-ранейшаму адчуваюць «хранічнае недафінансаванне» і істотныя тэхнічныя праблемы.

«Да прыкладу, у нямецкім бундэсверы з 31 верталётаў Tiger усяго 10 прыдатныя да эксплуатацыі. Тое ж самае можна сказаць і пра баявыя машыны пяхоты Marder — з 406 спраўныя толькі 280», — інфармуе газета.

Не нашмат лепш, на думку экспертаў, ідуць справы ў брытанскіх узброеных сілах. Як заявіў генерал Шырэф, «разгортванне брыгады, не кажучы ўжо пра дывізіі, у стане боегатоўнасці ўяўляе сабой складаную задачу».

Па словах генерала, летась НАТА праводзіла вучэнні ў Еўропе, для якіх давялося дастаўляць танкі з Канады, «паколькі сітуацыя з запчасткамі і абслугоўваннем брытанскай баявой тэхнікі была папросту адчайнай».

Як піша Financial Times, даклад Atlantic Council стане трэцім па ліку сур'ёзным папярэджаннем з нагоды стану абараназдольнасці НАТА за апошні месяц.

У канцы студзеня эксперты RAND Corporation, прааналізаваўшы дзясяткі сцэнарыяў ваенных гульняў з удзелам амерыканскіх афіцэраў і грамадзянскіх экспертаў, прыйшлі да высновы, што расейскія вайсковыя сілы ў іх цяперашнім стане здольныя захапіць Талін і Рыгу менш чым за 60 гадзін, нанёсшы «катастрафічнае паражэнне сілам альянсу».

Каментары14

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Ціханоўская наведала фэст Tutaka ФОТЫ2

Дым ад знішчанага складу Wildberries пад Масквой расцягнуўся на 250 кіламетраў7

У Шклоўскім раёне патануў 11‑гадовы хлопчык

Кіраўнік фракцыі ХДС/ХСС у Бундэстагу пайшоў у адстаўку, бо завёў дзіця праз сурагатнае мацярынства9

Беларусы сталі гасцямі на шоу Урганта13

Круты: Работнікі з Узбекістана завозяцца ў Беларусь пад інвестпраекты8

Прэзідэнт Венгрыі падпісаў змены ў Канстытуцыю, якія спыняюць яго паўнамоцтвы1

Знайшлі зніклага ў Каталоніі беларуса Генадзя Смаляка

Як праходзіць фестываль Tutaka на Беласточчыне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць