Грамадства

Дзярждэпартамэнт ЗША заклікаў вызваліць Кіма

«Мы заклікаем да неадкладнага і безагаворачнага вызваленьня спадара Кіма, а таксама ўсіх палітычных зьняволеных у Беларусі» — з такой заявай 22 красавіка ў Вашынгтоне выступіў афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Том Кейсі.

«Мы заклікаем да неадкладнага і безагаворачнага вызваленьня спадара Кіма, а таксама ўсіх палітычных зьняволеных у Беларусі» — з такой заявай 22 красавіка ў Вашынгтоне выступіў афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Том Кейсі.

Нагадаем, што Андрэй Кім прыгавораны да паўтара года пазбаўленьня волі з адбываньнем пакараньня ў калёніі агульнага рэжыму. Ён прызнаны вінаватым ва ўчыненьні злачынства, прадугледжанага артыкулам 364 Крымінальнага кодэксу (насільле або пагроза насільля ў дачыненьні да супрацоўніка міліцыі). Справа па гэтым артыкуле была распачата ў сувязі з акцыяй пратэсту прадпрымальнікаў, якая прайшла 21 студзеня. Ён таксама прызнаны вінаватым у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса) па падзеях 10 студзеня.

Паводле слоў прадстаўніка амэрыканскага зьнешнепалітычнага ведамства, «беларускія ўлады працягваюць выкарыстоўваць жорсткую тактыку як для разгону дэманстрацый апазіцыі, так і для суровага прыгавору, які, як мы бачым, вынесены ў дачыненьні да Андрэя Кіма і шэрагу іншых актывістаў».

«Гэта яшчэ адзін прыклад таго, як беларускі ўрад працуе над тым, каб прымусіць замаўчаць палітычную апазіцыю і грамадзянскую супольнасьць», — заявіў Кейсі.

Як паведамлялася раней, часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джонатан Мур прыгавор, вынесены 22 красавіка маладзёжнаму актывісту, назваў «палітычным рашэньнем».

«Відавочная выснова — Андрэй Кім зьяўляецца палітычным зьняволеным», — заявіў амерыканскі дыпламат.

Ён падкрэсьліў, што «ЗША закліка́лі і будуць заклікаць беларускі рэжым вызваліць усіх палітычных зьняволеных».

«На сёньня гэта Аляксандр Казулін і Андрэй Кім», — сказаў Джонатан Мур.

Марына Носава, БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

«Зладзілі маленькі Кітай». Што вядома пра новую вытворчасць халадзільнікаў у Баранавічах3

«Галоўная крыніца выдаткаў — гэта часта адносіны». Айцішнік расказаў, як за тры гады купіў кватэру ў Тбілісі з заробку5

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

Таццяну Мартынаву знялі з цягніка на польскай мяжы і забаранілі ўезд у ЕС на 10 гадоў93

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць