У Венесуэле пятніцу зробяць непрацоўным днём на два месяцы, абвясціў прэзідэнт краіны Нікалас Мадура. Гэта робіцца дзеля эканоміі электраэнергіі
Кіраўнік Венесуэлы Нікалас Мадура абвясціў пятніцу ў красавіку і маі гэтага года непрацоўным днём з мэтай эканоміі электрычнасці, паведамляе Bloomberg. Ці закране гэтая мера толькі дзяржаўны сектар, пакуль невядома.
Прэзідэнт выступіў па дзяржаўным тэлебачанні і паведаміў, што ўлады распрацавалі 60-дзённы план эканоміі электраэнергіі. У прыватнасці, план прадугледжвае, што буйныя спажыўцы — супермаркеты, гатэлі — павінны генераваць сваю ўласную электрычнасць дзевяць гадзін у дзень. Цяжкую прамысловасць папросяць знізіць спажыванне энергіі на 20%.
«Гэты 60-дзённы план дазволіць краіне перажыць самы складаны перыяд, які нясе самую вялікую рызыку», — сказаў Мадура.
Каментары