Моды1010

Закрываецца адзін з самых дарагіх і скандальных клубаў Мінска

Сталічны клуб Blondes and Brunettes, вядомы высокімі цэнамі і жорсткім дрэс-кодам, у суботу, 16 красавіка, правядзе развітальную вечарыну, пасля чаго закрыецца. Ён прапрацаваў тры гады.

Клуб Blondes and Brunettes адкрыўся улетку 2013 года па адрасе вул. Камсамольская, 38. Ён адразу атрымаў званне самай закрытай установы горада і адрозніваўся ад усяго, што да гэтага бачылі сталічныя тусоўшчыкі. Месца стала скандальным дзякуючы пільнаму дрэс-коду і празмерным цэнам. Пры гэтым яшчэ і працавала толькі па пятніцах і суботах. А празрыстае люстэрка з мужчынскага туалета ў жаночы наогул атрымала кляймо сэксісцкага.

Тады палітыкай і канцэпцыяй клуба займаўся рэстаратар Вадзім Пракоп'еў. Аднак у 2015 годзе яго адхілілі ад працы і паспрабавалі зрабіць клуб «Бландзінкі і брунэткі» больш лаяльным да наведвальнікаў. Зрэшты, мабыць, і рэбрэндынг не пайшоў клубу на карысць.

«На месцы адкрыецца іншая ўстанова ў новым фармаце», — патлумачыла прычыну закрыцця Наталля Садоўская, якая кіруе Blondes and Brunettes. Інфармацыю пра новых уладальнікаў і канцэпцыю ў клубе каментаваць адмовіліся.

Месца, якое гучна адкрывалася, завершыць працу гэтак жа шумна. У прыватнасці, 16 красавіка ў Blondes and Brunettes пройдзе закрытая вечарынка Grand Closing.

«Гэта быў найгоршы клуб на зямлі, але лепш за яго не было», — сказана ў запрашэнні. Арганізатары абяцаюць грандыёзную праграму ў стылі ўручэння прэміі «Оскар», феерычнае шоу і выключныя кактэйлі.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

Таццяну Мартынаву знялі з цягніка на польскай мяжы і забаранілі ўезд у ЕС на 10 гадоў93

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць