Гісторыя77

Як у 1919 годзе ў Гомелі стваралі «Рускую народную рэспубліку»

Наіўна сцвярджаць, што ўсе ахвяры сталінскіх рэпрэсій былі спрэс годнымі і вартымі павагі людзьмі. Вір Кастрычніцкага перавароту вынес на паверхню процьму палітычных авантурыстаў, прайдзісветаў, марадзёраў і проста крымінальнікаў. Спярша Саветы ставіліся да такой публікі паблажліва, а з некаторымі нават уваходзіла ў палітычныя хаўрусы. Такія хаўруснікі афіцыйна называліся «спадарожнікамі Савецкай улады».

Але ж з манапалізацыяй улады бальшавікамі, ад падазроных «спадарожнікаў» вырашылі пазбавіцца. Асабліва – калі яны хоць раз выступалі супраць Савецкай улады.

У архівах украінскіх спецслужбаў, адкрытых для даследвання, ёсць і справы на «спадарожнікаў» з нашых землякоў.

У сакавіку 1919 года два палкі Чырвонага войска, набраных у Разані і ў Туле, былі адпраўленыя ваяваць супраць Украінскай Народнай Рэспублікі пад Оўруч. Камандзірамі там былі пераважна левыя эсэры – на той час «спадарожнікі бальшавікоў». Але ваяваць расейцам не хацелася. Вайскоўцы самавольна зняліся з пазіцый і папнуліся рабаваць Гомель, каб з’ехаць з нарабаваным у Расею.

Сведчанне Раманавай Марыі Сазонтаўны, 1908 г. н., ураджэнкі Гомеля, відавочцы тых падзеяў.

«Чырвонаармейцы адразу зладзілі ў нашым горадзе пагром. Цэлы дзень мы баяліся выходзіць на вуліцу, назіралі за пагромнікамі з вокнаў.

Добра памятаю, як салдаты пабілі вітрыннае шкло ў цырульні і выцягнулі вялікія бутэлькі з адэкалонам. Адэкалон яны выпілі, а цырульню падпалілі.

Спярша пагромнікі забівалі толькі яўрэяў, а потым – усіх, каго бачылі на вуліцах. Колькі нашых суседзяў павесілі на ліхтарах ля вакзалу. На другі дзень на галовах мерцвякоў сядзелі крумкачы і дзяўблі ім вочы. Бачыла тых пагромнікаў на ўласныя вочы: брудныя барадатыя, падпітыя дзядзькі, якія ўвесь час чухаліся, бы тыя свінні…»

Гомельскія чэкісты і камісары зачыніліся былі ў гатэлі «Савой», Але ж мяцежнікі расстралялі будынак з гарматаў, а ацалелых пазабівалі. Неўзабаве рабаўнікі перадумалі вяртацца ў Расею, вырашылі назаўсёды атабарыцца ў Гомелі і нават ставарыць там «Рускую народную рэспубліку». У Гомелі знайшлося нямала палітычных маргіналаў, якія адкрыта падтрымалі «РНР». Разам з Уладзімірам Стракапытавым, камандзірам пагромнікаў, яны імпэтна рабавалі і забівалі гамяльчанаў.

Адным з такіх людзей быў Уладзімір Серада.

«Уголовное дело № 106440, Управление НКВД по Черниговской области. Середа Владимир Андреевич, белорус, писарь воинского присутствия. Уроженец деревни Яловка Гродненской области*. В 1918 году вступил в партию эсеров и состоял там членом исполнительного комитета. Также является активным участником по руководству Стрекопытовским восстанием…»

*Цяпер – Падляшскае ваяводства, гміна Міхалова, Польшча

«Руская народная рэспубліка» праіснавала ў Гомелі 5 дзён. Да горада падыйшлі элітныя часткі ЧК і бронецягнік з кітайскімі наймітамі, якія служылі Саветам. Пагромнікі і марадзёры хаатычна пацягнуліся за Сож.

Разам з імі ўцёк і Уладзімір Серада…

Па хуткім часе Серада зноў з’явіўся ў Гомелі, дзе выправіў сабе новыя дакументы. Але ж ЧК распачало паляванне на ўсіх удзельнікаў мяцежа, і таму Серада змушаны быў уцячы ва Украіну. У невялікім горадзе Прылукі ўцякач уладкаваўся фінансавым інспектарам і прапрацаваў так ажно да 1938 года.

У поле зроку НКВД ён патрапіў выпадкова. Падначаленага Серады злавілі на крадзяжы. На допыце, каб аблегчыць прысуд, той прыгадаў, што ягоны начальнік нібыта незадаволены савецкай зарплатай. Следчыя зацікавіліся сціплай асобай фінансавага інспектара і неўзабаве высвятлілі і пра ягоны ўдзел у партыі эсэраў, і пра Стракапытаўскі мяцеж… А ўжо стварыць «масштабную антысавецкую арганізацыю» было толькі справай следчай тэхнікі.

«Уголовное дело № 106440, 1938 год. Из протокола показаний обвиняемого Карнауха Георгия Александровича.

…в беседе я окончательно убедился, что Середа является антисоветским человеком и решил завербовать его в антисоветскую организацию. Я рассказал ему о наличии антисоветской украинской националистической организации и предложил ему примкнуть к ней, на что Середа дал свое согласие. Заручившись согласием, я дал ему задание проводить вербовку…»

Уявіць прыхільніка «Рускай народнай рэспублікі» ва ўкраінскай нацыяналістычнай арганізацыі проста немагчыма. Але ж суд не звярнуў на гэтую акалічнасць увагі. Серада атрымаў 5 гадоў пазбаўлення волі. Далей сляды яго губляюцца. Не выключаецца, што ён ці загінуў у лагеры, ці быў забіты крымінальнікамі, ці атрымаў новы тэрмін.

Ці зразумеў перад смерцю Серада, што і «Руская народная рэспубліка», прыхільнікам каторай ён быў, і Савецкая ўлада, якая яго пакарала, былі для яго, беларуса, аднолькава чужынскімі?

* * *

Архівы ўкраінскіх спецслужбаў расказваюць не толькі пра трагедыі і драмы. У тагачасных крымінальных справах можна знайсці і трагікамічныя гісторыі. У тым ліку – і з удзелам нашых землякоў.

Радыё Рацыя дзякуе Архіву СБ Украіны ў Чарнігаўскай вобласці за прадстаўленыя матэрыялы, архіўная справа «П-15218»

Каментары7

Цяпер чытаюць

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце7

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Як ідзе бізнэс у Валерыя Сахашчыка ў Польшчы14

Ці можна рабіць прышчэпку ад клешчавога энцэфаліту летам?

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка27

Ціханоўская перадала ліст патрыярху Варфаламею, які прыехаў у Літву4

Іранскую студэнтку, якую арыштавалі ў Мінску за каментары аб Іране, дэпартавалі з Беларусі9

62‑гадовую грамадзянку Украіны амаль год утрымліваюць на Акрэсціна без абвінавачвання4

У Крыме мясцовыя скардзяцца не толькі на дэфіцыт паліва, але і прадуктаў10

У Беларусі ўвялі ліміт на даўгі за мабільную сувязь: што гэта значыць для абанентаў2

Беларус падрабіў дакументы, каб заняць пасаду старшыні жыллёвага таварыства ў Друскеніках — яго судзілі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце7

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць