Навука і тэхналогіі1818

Больш за 100 нобелеўскіх лаўрэатаў выступілі ў абарону ГМА

Больш за 100 нобелеўскіх лаўрэатаў падпісалі зварот да прыродаахоўнай арганізацыі Greenpeace, ААН і ўрадаў усіх краін свету з заклікам перагледзець негатыўнае стаўленне да генетычна мадыфікаваных прадуктаў.

Кампанія была пачатая па ініцыятыве брытанскага біяхіміка і малекулярнага біёлага Рычарда Робертса, ганараванага ў 1993 годзе Нобелеўскай прэміяй па фізіялогіі і медыцыне.

У звароце гаворыцца, што навука не ведае ніводнага пацверджанага прыкладу негатыўнага ўздзеяння трансгенных прадуктаў на здароўе чалавека і жывёл. Рэгулюючыя органы прызнаюць такія прадукты бяспечнымі. Тым не менш, Greenpeace і іншыя праціўнікі ГМА адмаўляюцца прызнаць вынікі даследаванняў.

Асобна ў звароце навукоўцаў згадваецца кампанія супраць «Залатога рысу», у якім метадамі геннай інжынерыі атрымалася павялічыць сінтэз бэта-каратыну. Такі рыс, перш за ўсё, прызначаецца жыхарам краін, што развіваюцца, якія пакутуюць ад захворванняў, выкліканых недахопам вітаміну А. Па словах навукоўцаў, дэфіцыт вітаміна А выклікае ад аднаго да двух мільёнаў смерцяў у год, якіх можна было б пазбегнуць.

У спісе навукоўцаў, якія падпісалі зварот, — нобелеўскі лаўрэат па фізіцы, дэпутат Дзярждумы РФ Жарэс Алфёраў. У 2015 годзе ён галасаваў у першым чытанні за законапраект аб забароне вырошчвання і развядзення генетычна мадыфікаваных раслін і жывёл. Пры разглядзе законапраекта ў другім і трэцім чытаннях Алфёраў не галасаваў.

«Мы заклікаем урады ўсіх краін свету адкінуць кампанію Greenpeace супраць «Залатога рысу» у прыватнасці, а таксама супраць прадуктаў і кармоў, створаных з дапамогай біятэхналогій, у цэлым <…> Колькі яшчэ бедных людзей па ўсім свеце павінны памерці, перш чым мы прызнаем гэта злачынствам супраць чалавечнасці?» — сказана ў звароце.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі9

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі — чацвёрты і шосты па велічыні40

«Спорт для бабулек» спальвае нечакана шмат калорый1

Новым галоўнакамандуючым УСУ стаў генерал-маёр Міхаіл Драпаты. Чым ён вядомы?5

Сырскі звольнены з пасады галоўнакамандуючага УСУ4

У сталіцы здаецца студыя плошчай 15 метраў. А што, ужо і такія бываюць?10

У беларускі клуб пераходзіць гуляць адзін з удзельнікаў нядаўняга мундыялю

З беларускіх аптэк знік папулярны прэпарат жалеза

На гарадзішчы пад Карэлічамі знайшлі рэшткі абарончай сцяны XVI стагоддзя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі9

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць