Надвор'е11

Гідрамет: Смерчы для Беларусі з'ява рэдкая, але не анамальная

Смерчы для Беларусі з'ява рэдкая, але не анамальная, заявіла журналістам 21 ліпеня ў Мінску галоўны сіноптык Гідрамета Святлана Рыбакова.

Каментуючы разбуральны смерч, зафіксаваны 11 ліпеня ў Шаркаўшчыне (Віцебская вобласць), сіноптык адзначыла, што наогул смерчы для Беларусі, не характэрныя. Аднак, у сярэднім адзін-два разы на год яны на тэрыторыі рэспублікі фіксуюцца.

Адказваючы на пытанне, ці магчыма прадказаць узнікненне смерчу, Рыбакова, патлумачыла, што, у адрозненне ад ЗША, у нашай краіне няма службы, якая займаецца гэтай атмасфернай з'явай.

«У Амерыцы, для якой характэрныя частыя тарнада, існуе спецыяльная служба, якая вывучае тарнада. Яна добра тэхнічна аснашчана. Там нават ёсць паняцце «паляўнічыя за тарнада», якія з дапамогай перасоўных радыёлакатараў іх адсочваюць і вымяраюць характарыстыкі, у першую чаргу хуткасць ветру. У ЗША тарнада могуць прадказаць за 15 хвілін да яго ўзнікнення, і гэта выдатны паказчык», — сказала спецыяліст.

Паводле яе слоў, 11 ліпеня па Віцебскай вобласці было папярэджанне аб шквалістым ветры, аднак прадказаць узнікненне смерчу сіноптыкі не маглі.

«Смерч рэдка трапляе ў поле зроку нашых назіральнікаў, — падкрэсліла галоўны сіноптык. — Хоць гэта з'ява ў нас мала вывучаная, як і ў краінах постсавецкай прасторы, але гэта не анамалія для Беларусі».

Рыбакова дадала, што смерчы назіраюцца пераважна ў летнія гарачыя дні ў вельмі няўстойлівых паветраных масах трапічнага паходжання. Пры дастатковай колькасці вільгаці лакальна могуць адзначацца і шквалісты вецер, і град, і нават смерчы. І калі смерч выходзіць на населены пункт, могуць быць разбуральныя наступствы, у дамах з-за розніцы ціску, які ўтвараецца ўнутры смерчу, вылятаюць вокны, зносіць дахі і г.д.

Каментары1

Цяпер чытаюць

20‑гадовы шафёр вайсковага МАЗа не ўпісаўся ў паварот пад Асіповічамі. Два салдаты загінулі, яшчэ 14 параненыя5

20‑гадовы шафёр вайсковага МАЗа не ўпісаўся ў паварот пад Асіповічамі. Два салдаты загінулі, яшчэ 14 параненыя

Усе навіны →
Усе навіны

Мельнікава ездзіла ў Беларусь яшчэ ў 2022 годзе21

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску81

У Падмаскоўі разбіўся вайсковы самалёт4

Сырскі апублікаваў ФОТА з сабакам3

«Ён нас ненавідзіць — і ненавідзіць паслядоўна». Як расійскія ваенныя блогеры ацанілі новага галоўнакамандуючага УСУ9

У найбуйнейшы пакет санкцый ЕС за апошнія чатыры гады ўвайшлі НПЗ Беларусі і Расіі13

Два міністры, новыя паслы і іншыя чыноўнікі — кадравы дзень у Лукашэнкі

На складах Wildberries згарэлі рэчы вядомай беларускай дызайнеркі13

Выйшаў на свабоду палітвязень Арцём Лябедзька — сын палітыка Анатоля Лябедзькі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20‑гадовы шафёр вайсковага МАЗа не ўпісаўся ў паварот пад Асіповічамі. Два салдаты загінулі, яшчэ 14 параненыя5

20‑гадовы шафёр вайсковага МАЗа не ўпісаўся ў паварот пад Асіповічамі. Два салдаты загінулі, яшчэ 14 параненыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць