Арыштаваны - 36-гадовы мужчына Хамдзі З., які «як мінімум год» быў знаёмы з Махамедам Лахуайеджам Бухлелем, што ўчыніў тэракт, паведамляе AFP.
Французскія праваахоўныя органы арыштавалі яшчэ аднаго падазраванага ў датычнасці да падрыхтоўкі тэракту 14 ліпеня ў Ніцы. Пра гэта паведаміла AFP са спасылкай на крыніцы ў пракуратуры Парыжа.
Паводле інфармацыі AFP, арыштаваны - 36-гадовы мужчына Хамдзі З., які «як мінімум год» быў знаёмы з Махамедам Лахуайеджам Бухлелем, што ўчыніў тэракт.
У распараджэнні следчых апынуліся фатаграфіі з Хамдзі і тэрарыстам, зробленыя за некалькі дзён да трагедыі ў Ніцы.
Як падазрае следства, Хамдзі мог быць у курсе падрыхтоўкі да тэракту. На дадзены момант яму прад'яўленыя абвінавачванні ў стварэнні злачыннай супольнасці з тэрарыстычным намерам.
Раней падобныя абвінавачванні былі высунутыя ў дачыненні да яшчэ пяці фігурантаў справы аб тэракце ў Ніцы, якія маглі быць памагатымі тэрарыста. Сярод іх, у прыватнасці, трое ураджэнцаў Туніса, адкуль родам і Махамед Лахуайедж Бухлель. Акрамя таго, затрыманая пара з Албаніі - мужчына і жанчына, якія падазраюцца ў тым, што забяспечылі тэрарыста ў Ніцы зброяй, з якой ён расстрэльваў падчас свайго нападу паліцэйскіх.
Тэракт у Ніцы
Увечары 14 ліпеня грузавік на поўным ходзе ўрэзаўся ў натоўп на Англійскай набярэжнай у Ніцы, дзе ў той момант знаходзіліся тысячы людзей, якія прыйшлі паглядзець на феерверк з нагоды Нацыянальнага свята Францыі. Загінулі 84 чалавекі, раненні атрымалі яшчэ каля 200. Улады краіны абвясцілі трохдзённую нацыянальную жалобу ў памяць пра ахвяр тэракту і анансавалі ўзмацненне жорсткасці рэжыму бяспекі ў краіне.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары