Міліцыя шукае 13-гадовага Дзмітрыя Федаськова, які 24 ліпеня пайшоў з дому і да гэтага часу не вярнуўся, паведамляе тэлеканал «Мозырь».
Прыкметы падлетка: рост 155 сантыметраў, хударлявы, валасы светла-русыя сярэдняй даўжыні, вочы карыя.
Хлопчык быў апрануты ў шэрую майку, чорныя шорты і чорныя сандалі.

Калі вам што-небудзь вядома пра месцазнаходжанне падлетка, тэлефануйце па нумарах (Мазыр): 32 91 82, (8 033) 650 79 87 або 102.
Каментары