Грамадства

Заключыць дагавор страхавання для выезду за мяжу ў Беларусі цяпер можна анлайн

Заключыць дагавор страхавання для выезду за мяжу ў Беларусі цяпер можна анлайн, паведаміў у час анлайн-канферэнцыі на сайце БелТА намеснік генеральнага дырэктара ЗАСТ «Прамтрансінвест» Сяргей Андрыевіч.

«Цяпер толькі «Прамтрансінвест» забяспечвае поўны цыкл куплі страхавых полісаў анлайн. Заключыць дагавор страхавання нескладана: трэба зайсці на сайт www.пти.бел, прайсці даволі простую, але ў той жа час надзейную працэдуру рэгістрацыі, а далей ужо ў сваім так званым кабінеце кліента, дзейнічаючы ў адпаведнасці з інструкцыяй, заключыць дагавор», — растлумачыў ён.

Сяргей Андрыевіч нагадаў, што пакуль кампанія прадастаўляе магчымасць рэгістрацыі ў інтэрнэце толькі полісаў для выезду за мяжу. «Візавы кодэкс не рэгламентуе, у якой форме павінен быць складзены дагавор медыцынскага страхавання. Таму для падачы дакументаў у пасольства або візавы цэнтр неабходна раздрукаваць дагавор і паведамленне аб заключэнні дагавора, якія прымацаваны да электроннага пісьма. Хачу адзначыць, што нікому з кліентаў, якія заключылі полісы анлайн і падавалі дакументы для атрымання віз, наколькі нам вядома, не адмовілі ў прыёме такой формы страхоўкі», — расказаў ён.

«Паслуга афармлення поліса анлайн абсалютна бясплатная. Пры гэтым мы прадастаўляем скідку ў памеры 25 працэнтаў нашым кліентам, якія заключаць дагавор страхавання для выезду за мяжу праз інтэрнэт», — дадаў намеснік гендырэктара.

Цяпер аплаціць страхавы поліс можна праз АРІП. «У бліжэйшай будучыні мы пачнём працаваць і з плацежнай сістэмай Ерау, якая не патрабуе наяўнасці «асабістага кабінета» ў адным з банкаў», - растлумачыў Сяргей Андрыевіч.

Ён адзначыў, што ў інтэрнэце дагавор страхавання заключае кожны трэці жыхар Германіі і амаль кожны чацвёрты — у Вялікабрытаніі. У сярэднім па Еўропе паслугамі анлайн-страхавання карыстаюцца каля 40 працэнтаў насельніцтва.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны21

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

«Зладзілі маленькі Кітай». Што вядома пра новую вытворчасць халадзільнікаў у Баранавічах3

«Галоўная крыніца выдаткаў — гэта часта адносіны». Айцішнік расказаў, як за тры гады купіў кватэру ў Тбілісі з заробку5

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны21

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць