Спорт11

Беларускі занялі 6-е месца ў фінале байдарак-двоек

Надзея Ляпешка і Марына Літвінчук занялі 6-е месца ў фінале заезду на 500 метраў байдарак-двоек у Рыа-2016 з вынікам 1 хвіліна 46,967 секунды.

Выйграла гонку Венгрыя (Габрыэла Жабо, Данута Козак, вынік — 1:43,687).

У Германіі (Францыска Вебэр, Ціна Датцэ) —2-е месца (1,43,738), у Польшчы (Караліна Ная/ Беата Мікалайчык, 1:45,207) — 3-е месца.

***

Нагадаем, што на Алімпіядзе ў Рыа ў Беларусі — пяць медалёў: адно золата, два срэбры і дзве бронзы.

Сёння пачынаецца кваліфікацыя ў забегу на 100 м з бар'ерамі і жанчын, дзе выступаюць Аліна Талай і Кацярына Паплаўская, а таксама ў кваліфікацыі кідання кап'я (Таццяна Халадовіч і Таццяна Корж). Фінал тут пройдзе ў ноч на чацвер.

Вольга Сударава паспрабуе сёння пераадолець кваліфікацыю ў скачках у даўжыню, а Кацярына Белановіч выступіць у паўфінале бегу на 400 м з бар'ерамі. У кваліфікацыі скачкоў з шастом выступіць Ірына Якалцэвіч.

Сёння заключны дзень у турніры барцоў грэка-рымскага стылю. У вагавой катэгорыі да 98 кг шчасця пашукае беларускі атлет Цімафей Дзейнічэнка. Першы бой у 16:08.

У мужчынскіх спаборніцтвах па цяжкай атлетыцы ў суперцяжкай вазе (звыш 105 кг) выступіць беларускі штангіст Аляксей Мжачык. Пачатак у 21:30

У омніуме (від веласпорту) працягне спаборнічаць Таццяна Шаракова.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй22

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй

Усе навіны →
Усе навіны

Дырэктара мінскага таксапарка затрымалі за распаўсюд наркотыкаў

У Беларусі можа з'явіцца марозіва са смакам салёных агуркоў — ужо ёсць дызайн упакоўкі8

Віталь Цыганкоў запусціў аналітычны праект «Цыганкоў. Высновы»6

Украіна ўпершыню збіла расійскі знішчальнік з дапамогай F-168

Максім стане хэдлайнеркай фестывалю Lidbeer3

Памёр паэт Мікола Кандратаў1

Аспіранта БНТУ заднім днём пазбавілі прэзідэнцкай стыпендыі — бо трапіў пад палітычную крыміналку5

Штучны інтэлект ад OpenAI выйшаў з ізаляванага асяроддзя і ўзламаў іншую кампанію падчас тэсту на кібербяспеку7

У Баранавічах паставілі нестандартны знак, на якім мужчына паўзе праз дарогу. Што гэта было?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй22

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць