Экс-намеснік старшыні кампаніі «Трайпл» Уладзімір Япрынцаў напісаў ліст на імя Аляксандра Лукашэнкі. Па звестках pressball.by, Уладзімір Генадзевіч выказаў гатоўнасць кіраваць мінскім «Дынама» ў ролі старшыні праўлення. У ліку ключавых абгрунтаванняў гэтага — магчымасць прыцягнення пад развіццё праекта замежных інвестараў.

У цяперашні час ніякай пасады ў клубе Япрынцаў не займае. Кіраўніком праўлення ФК цяпер з'яўляецца Сяргей Чыж. Кантрольны жа пакет па-ранейшаму належыць «Трайплу».
Чуткі пра тое, што Япрынцаў можа ўзначаліць сталічны клуб, хадзілі практычна з самага моманту яго вызвалення.
Каментары