Завод «Луч» выпусціў калекцыю антыгадзіннікаў са зваротным ходам ФОТАФАКТ
Мінскі гадзіннікавы завод «Луч» прэзентаваў калекцыю дызайнерскіх гадзіннікаў, стрэлкі якіх ідуць у адваротным кірунку. Спецыяльна для гэтага распрацаваны адмысловы дызайн цыферблатаў.
У каталогу завода гэтых мадэляў пакуль няма. А іх афіцыйная прэзентацыя адбудзецца ў найбліжэйшы час. Ці зручна будзе звяраць час па такім гадзінніку?


Тэхнічныя характарыстыкі антыгадзіннікаў:
Кварцавы механізм Прамень-2356 са зваротным ходам;
Матэрыял корпуса — латунь;
ПВД-пакрыццё — нітрыд тытана;
Дыяметр корпуса 39,4 мм;
Інвертаваны цыферблат;
Бранзалет з натуральнай скуры з класічным замком.
Цяпер чытаюць
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі
Каментары