Грамадства1818

У Маладзечне на прадпрыемстве работнікам прапанавалі малако ў залік заробку

У Маладзечне на адным з прадпрыемстваў супрацоўнікам прапанавалі малако ў залік заробку. Пра гэта паведамілі карыстальнікі сацыяльнай сеткі Вконтакте ў групе «Молодечно Live». Яны змясцілі фотаздымак абвесткі, у якой адміністрацыя прадпрыемства прапануе работнікам такую незвычайную форму аплаты іх працы:

«У сувязі з цяжкім фінансавым становішчам і адсутнасцю грашовых сродкаў на выплату заробкаў просьба ўсім работнікам да 19.10.2016 запісацца ў дыспетчарскай на атрыманне прадукацыі гармалзавода ў залік заробку за верасень 2016 г.», — сказана ў абвестцы.

Як высветліла Еўрарадыё, гаворка ідзе пра адно з транспартных прадпрыемстваў Маладзечна. Нам удалося дазваніцца туды і высветліць, каму і на якіх умовах прапануюць натураплату. Вось што паведамілі ў адміністрацыі:

«Гэта па жаданні, калі хочаце. Хто хоча на 100, хто хоча на 150 рублёў. Прапанавалі ўзяць масла і закрыць так. Проста арганізацыя так закрывае з намі сваю «дэбіторку».

Прасцей кажучы, малочны завод завінаваціўся транспартнікам і цяпер разлічваецца з імі сваёй прадукцыяй. А транспартнікі ў сваю чаргу прапануюць сваім работнікам малочныя прадукты ў залік заробку.

Карыстальнікі Вконтакте, каментуючы навіну пра натураплату, прыгадваюць іншыя падобныя выпадкі:

«Летам у калгасе два месяцы не выдавалі заробак, а потым выдалі курамі (жывымі) і тушонкай».

Каментары18

Цяпер чытаюць

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй34

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў на свабоду адвакат Аляксандр Данілевіч2

Хрэнін расказаў, як будзе выконвацца загад Лукашэнкі аб адпраўцы аграрыяў-недарэк у войска12

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі28

«Выглядае як цацка». На Гродзеншчыне заўважылі міні-электрамабіль з Кітая5

Пасля ДТЗ на МКАД дарогу засыпала буякамі

У Слоніме затрымалі траіх грамадскіх актывістаў2

Дырэктара мінскага таксапарка затрымалі за распаўсюд наркотыкаў

У Беларусі можа з'явіцца марозіва са смакам салёных агуркоў — ужо ёсць дызайн упакоўкі8

Віталь Цыганкоў запусціў аналітычны праект «Цыганкоў. Высновы»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй34

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць