Аўто33

У Гродне здарыўся чарговы напад на таксіста, мужчына здолеў адбіцца

У мінулую ноч у Гродне зноў адбыўся напад на кіроўцу таксі, пра гэта ў Autogrodno.by паведамілі сябры пацярпелага. У 01.05 ночы да аднаго з кіроўцаў на прыпынку ля помніка воінам-афганцам па вуліцы Курчатава падсеў малады чалавек. Ён выклікаў аўтамабіль таксі праз дыспетчарскую службу. Як пазней высветлілася, тэлефанаваў ён з мабільніка, які папрасіў у чалавека на вуліцы.

20-гадовы на выгляд хлопец з капюшонам на галаве папрасіўся давезці да Альшанкі.

— На якім прыпынку будзеце выходзіць?

— На любым.

— Як гэта на любым? Ідзе дождж, да бліжэйшых дамоў метраў 400.

— Можна на гэтым, я прагуляюся.

Калі аўтамабіль спыніўся, хлопец прызнаўся, што ў яго скралі кашалёк і што ў яго няма грошай. Кіроўца доўгі час спрабаваў дамовіцца з хлопцам, прапаноўваў падвезці яго да дома, да бацькоў. Але малады чалавек ад усяго адмаўляўся і казаў, што не мясцовы, а толькі вучыцца ў Гродне.

Тады кіроўца сказаў, што адвязе хлопца ў міліцыю, стаў ад'язджаць.

У гэты момант хлопец накінуўся на кіроўцу, сціснуў яго грудную клетку дзвюма рукамі і запатрабаваў спыніць аўтамабіль. Таксіст адчуў на сваім горле металічны прадмет і схапіў хлопца за рукі. Нападнік аказаўся фізічна слабы і кіроўца вызваліўся з захопу. А хлопец тут жа выскачыў з машыны і ўцёк.

Нагадаем, у красавіку 2016 года ў Гродне такім жа чынам пасажыр напаў на кіроўцу таксі, ударыўшы яго ў шыю кухонным нажом. 

А ў жніўні 2016 года гродзенскага таксіста забілі з-за дзённай выручкі, піша гродзенскі блог

Каментары3

Цяпер чытаюць

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм16

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшла па-беларуску кніга пра Тадэвуша Кандрусевіча. У загаловак вынесены словы яго маці1

«Адчула плявок — і ўсе смяюцца». У польскім Быдгашчы сям'я напала на мужа і жонку з Беларусі26

Жыхары Нароўлі б’юць трывогу, што ў мясцовай бальніцы закрылі дзіцячае аддзяленне2

Дзеля фіналу чэмпіянату свету мінскае метро працавала да 1:00. А матч скончыўся пазней5

Як ЦРУ вырашала, ці можна дазволіць Эміратам атрымаць амерыканскія супертэхналогіі ў сферы штучнага інтэлекту4

Маленькая дзяўчынка зрабіла ў Віцебску фотабудку, якая ўсіх замілавала ФОТАФАКТ3

У Мінску прадаюць працуючы медцэнтр

На якіх дарогах у Мінску стане больш палос

«Адысея» Нолана сабрала за ўік-энд рэкордныя для рэжысёра $264 мільёны7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм16

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць