Культура1010

Памёр архітэктар Вячаслаў Чарнатаў

У адзін з першых лістападаўскіх дзён пакінуў гэты свет архітэктар, вядомы даследчык гісторыі архітэктуры Беларусі Вячаслаў Міхайлавіч Чарнатаў (11.8.1939 — 3.11.2016), бясконца добры чалавек, які ніколі нікому не адмовіў у дапамозе, і ніколі не імкнуўся паказаць, што ён ведае нешта больш за кагосьці.

Ён плённа працаваў у Спецыяльных навукова-рэстаўрацыйных вытворчых майстэрнях Міністэрства культуры БССР і, фактычна, стаяў каля вытокаў беларускай рэстаўрацыі. Потым была праца ў інстытутах: Мінскпраект, Белдзяржпраектгандль, Беларускі навукова-даследчы і праектны інстытут па будаўніцтве на сяле. Апошняе месца працы Вячаслава Міхайлавіча — дацэнт кафедры архітэктуры жылых і грамадскіх будынкаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, дзе ён падрыхтаваў шмат выдатных спецыялістаў.

Па яго праектах, па большасці гэта былі серыі праектаў будынкаў для жылля, забудаваны многія сельскія паселішчы. Сваёй творчасцю ён забяспечыў многіх будаўнікоў і праектыроўшчыкаў працай, а вяскоўцаў жыллём.

А яшчэ ён сваёю працай садзейнічаў вывучэнню і захаванню гістарычнай спадчыны, і, у першую чаргу, помнікаў архітэктуры, актыўна супрацоўнічаў з Беларускім добраахвотным таварыствам аховы помнікаў гісторыі і культуры. Дзякуючы яго намаганням, у свой час удалося выратаваць ад знішчэння вялікую колькасць каштоўных архітэктурных аб’ектаў. Ён ведаў, бадай, усё пра архівы і бібліятэкі нашай краіны, і яны ведалі пра яго руплівую навуковую працу і ўсяк дапамагалі.

Яму ўдалося даказаць годнасць беларускай архітэктуры канца 19 — пачатку 20 стагоддзяў, пра якую толькі і пісалася, што гэта выключна «заняпад» і «самавольства».

А ён раскрыў высокі прафесіяналізм майстроў тагачаснага дойлідства і вярнуў у пантэон дзячоў Беларусі забытых архітэктараў Станіслава Гейдукевіча, Герасіма Якушку, Станіслава Шабунеўскага і іншых, творы якіх і сёння, праз многія дзесяцігоддзі, з’яўляюцца візітоўкамі нашых гарадоў.

Ён даследаваў архітэктуру не праз квадратныя метры, не праз тое, наколькі выкананы нарматывы, а праз раскрыццё асобы таленавітага архітэктара, які, нават не заўсёды ў спрыяльных умовах, дэманстраваў пераможны патэнцыял творчасці.

Яго кнігі «Георгий Заборский» (1998), «Абрам Духан» (2002, у сааўтарстве з В. Аладавым), «Станислав Шабуневский» (2005), «Владимир Король» (2007) — першыя асобныя выданні пра творчасць выбітных майстроў беларускага дойлідства 20 ст.

На жаль, толькі ў рукапісе засталася падрыхтаваная да выдання кніга пра мінскага епархіальнага архітэктара Віктара Струева, храмы якога сталі неад’емнай часткай беларускіх краявідаў.

Нягледзячы на цяжкую хваробу, Вячаслаў Міхайлавіч шмат працаваў да апошняга часу і ў першую чаргу займаўся навуковай дзейнасцю, рыхтаваў публікацыі. Памяць аб ім назаўсёды застанецца ў сэрцах яго родных і блізкіх, яго сяброў і вучняў.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі9

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі — чацвёрты і шосты па велічыні40

«Спорт для бабулек» спальвае нечакана шмат калорый1

Новым галоўнакамандуючым УСУ стаў генерал-маёр Міхаіл Драпаты. Чым ён вядомы?5

Сырскі звольнены з пасады галоўнакамандуючага УСУ4

У сталіцы здаецца студыя плошчай 15 метраў. А што, ужо і такія бываюць?10

У беларускі клуб пераходзіць гуляць адзін з удзельнікаў нядаўняга мундыялю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі9

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць