Навука і тэхналогіі1010

Кітайскія дактары вырасцілі вуха на руцэ пацыента 

Кітайскія дактары паспяхова вырасцілі на руцэ штучнае вуха. Пра гэта піша Daily Mail са спасылкай на выданне Huanqiu.com.

Reuters

Аперацыя, якая да гэтага часу не перайшла ў фінальную стадыю, праводзіцца пад кіраўніцтвам доктара Го Шучжуна з лякарні пры Універсітэце Джаа Тонг у Сіані (правінцыя Шэньсі).

Пацыент — мужчына па прозвішчы Цзі — некаторы час таму трапіў у аварыю, у якой страціў правае вуха. Акрамя гэтага, у мужчыны была знявечаная частка твару, і ён перанёс некалькі пластычных аперацый для аднаўлення скуры. Тым не менш, вярнуць вуха з дапамогай традыцыйнай медыцыны не ўяўлялася магчымым, і Цзі звярнуўся да Шучжуна.

huanqiu.com

Доктар вырашыў праводзіць аперацыю ў тры этапы. На першым пад правым перадплеччам Цзі ўсталявалі пашыральнік скуры. На другім лекары вынялі з рэбра пацыента храсток, змадэлявалі з яго форму будучага вуха і перасадзілі на руку.

Трэцім этапам, які яшчэ не праводзіўся, стане перасадка вуха на галаву метадам накладання сасудзістага анастамозу. Па плане Шучжуна гэтая частка аперацыі будзе праведзеная прыкладна праз тры-чатыры месяцы.

Гэта не першы падобны выпадак у Кітаі. У 2013 годзе кітайскія навукоўцы вырасцілі новы нос на лбе пацыента, у якога пасля ДТЗ у выніку інфекцыі цалкам разбурыўся храсток у носе.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі1

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

На гарадзішчы пад Карэлічамі знайшлі рэшткі абарончай сцяны XVI стагоддзя

У Баранавічах заўважылі дарожны знак з фільма жахаў ВІДЭА2

У расійскай калоніі затрымалі ката-наркакур'ера9

Навукоўцы прымацавалі відэакамеры да найбуйнейшых рыб у свеце і даведаліся пра іх шмат цікавага1

Са схемы дастаўкі дызелю для аграрыяў выключылі чыгунку2

Лукашэнка правёў новыя прызначэнні сярод генералаў7

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам7

Фірма Modum захоўвала на складах Wildberries у Электрасталі і Катоўску траціну сваёй касметыкі17

Паглядзелі тую самую «Адысею» — якім выйшла самае спрэчнае кіно года46

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі1

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць