Грамадства1818

У Паставах адновяць помнік на магіле польскіх жаўнераў

У лістападзе Паставы наведала польская дэлегацыя на чале з кіраўніком Упраўлення па справах ветэранаў і рэпрэсіраваных Янам Юзафам Каспшыкам. З ім былі дырэктар кабінета кіраўніка Упраўлення Яцэк Палянчык, саветнікі кіраўніка Кшыштаф Вайцяхоўскі і Ян Срока, часовы павераны ў справах Польшчы ў Беларусі Міхал Хабрас, трэці сакратар Консульскага аддзела Пасольства Рэспублікі Польшча ў Беларусі Адам Качыньскі.

Помнік на магіле польскіх жаўнераў. Гістарычны і сучасны выгляд. Фота postavyiokrestnosti.blogspot.com.by

Дэлегацыя наведала помнік-стэлу польскім салдатам і афіцэрам, якія загінулі падчас ваенных дзеянняў 1920 года, пішуць postawy.by. Помнік устаноўлены ў 1934 годзе. Старажылы сцвярджаюць, што гэта інтэрнацыянальнае пахаванне польскіх, нямецкіх і рускіх салдат. Пасля Вялікай Айчыннай вайны помнік спрабавалі разбурыць танкам, але не ўдалося. Былі скінуты арол і мемарыяльная дошка з надпісам на польскай мове «Загінулым салдатам у абароне Айчыны».

«Я займаюся справамі ветэранаў. Ім важна ведаць, што ў іншых краінах свету месцы пахаванняў польскіх салдат не забыты, — сказаў Ян Юзаф Каспшык. — Сярод нас прысутнічае Багуслаў Нізеньскі, які з’яўляецца старшынёй савета ветэранаў Упраўлення. Ён кавалер вышэйшай дзяржаўнай узнагароды Польшчы — ордэна Белага Арла. Бацька пана Багуслава прымаў удзел у савецка-польскай вайне 1919-1920 гадоў, таму яму вельмі хацелася наведаць Паставы. Памяць пра продкаў важная і для маладога пакалення. Гісторыю не перапішаш, але яе веданне можа дапамагчы пазбегнуць новых памылак. Наша Упраўленне, Міністэрства культуры, урад Польшчы зацікаўлены ў тым, каб месцы пахавання нашых землякоў мелі прыстойны выгляд. Спадзяёмся, што разам з вамі зможам адрэстаўраваць і помнік у Паставах». 

Каментары18

Цяпер чытаюць

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў1

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Дык што вам яшчэ трэба, шаноўныя кіраўнікі ЕГУ?» Севярынец заклікаў беларусізаваць універсітэт, пакуль не позна27

Блогерка, што пераехала з Піцера пад Мінск, скардзіцца, што ніводзін забудоўшчык не звярнуўся да яе па рэкламу6

У цэнтры кіравання перавозкамі Беларускай чыгункі цэлы паверх адвялі вайскоўцам5

У Беларусі з'явяцца «Торф-гатэль» і вузкакалейка для турыстаў

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў маі прадалі за 690 тысяч даляраў

Старажытныя суслікі елі мяса мамантаў. Доказ знайшлі ў іх какашках3

Расійскія вайскоўцы амаль год злівалі сакрэтныя дакументы і паролі ў адкрыты чат у Telegram1

На пятніцу ў Мінскай вобласці абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі з-за пахаладання

У Мінску з’явіўся першы аўтамат з сушы. Што па цэнах?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў1

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць