Грамадства3232

Праўладны Саюз пісьменнікаў прапануе ўвесці адлічэнні з продажу кніг недзяржаўных выдаўцоў

Саюз пісьменнікаў Беларусі выступае за адлічэнні ў Літфонд ад продажу замежнай літаратуры і кніг, выдадзеных недзяржаўнымі выдавецтвамі. Пра гэта заявіў на з'ездзе СПБ старшыня грамадскага аб'яднання Мікалай Чаргінец, паведамляе БелТА.

СПБ ініцыюе абавязковае адлічэнне невялікіх сум (1—3%) ад продажу замежнай літаратуры, якая ўвозіцца з-за мяжы, і кніг, выдадзеных недзяржаўнымі выдавецтвамі, на развіццё беларускай літаратуры. «Менавіта такая літаратура пануе на кніжным рынку Беларусі. Мы ставім пытанне аб абароне літаратуры на тэрыторыі нашай краіны», — сказаў Мікалай Чаргінец.

Акрамя таго, Саюз пісьменнікаў Беларусі прытрымліваецца пазіцыі аб недапушчальнасці рэалізацыі ў краіне нізкапробнай, пахабнай, а то і цынічнай літаратуры. «Мы, як людзі, якія павінны служыць высокай маралі, духоўнасці, ставім пытанне аб удзеле пісьменнікаў у кантролі за продажам літаратуры. Маецца на ўвазе выключна грамадскі кантроль», — падкрэсліў Мікалай Чаргінец.

Каментары32

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

Таццяну Мартынаву знялі з цягніка на польскай мяжы і забаранілі ўезд у ЕС на 10 гадоў93

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць