Сантэхнікі Мінска хутка будуць працаваць не з 9:00 да 17.00, а ў дзве змены, каб жыхарам сталіцы не прыйшлося адпрошвацца з працы для ліквідацыі «цякучых» праблем.
Перавесці службы сантэхнікаў, а заадно і слесараў на двухзменны рэжым працы запатрабаваў памочнік прэзідэнта — галоўны інспектар па горадзе Мінску Аляксандр Якабсон падчас нарады ў мэрыі, паведамляе «Ежедневнік».
«Незразумела, чаму ў ЖЭС слесары-сантэхнікі працуюць з 9:00 да 17:00, калі людзі на працы. Кватаранту трэба альбо адпрошвацца з працы, альбо дамаўляцца з тым жа слесарам-сантэхнікам пасля працоўнага дня і плаціць яму асабіста. Гэта непрымальна. Служба сантэхнікаў павінна працаваць у 2 змены і аператыўна закрываць заяўкі жыхароў», — запатрабаваў Аляксандр Якабсон.
Калі сантэхнікаў і слесараў ЖЭСаў перавядуць на двухзменны рэжым працы, пакуль не ўдакладняецца. Для выканання патрабаванняў Якабсона сталічнаму ЖКГ спатрэбіцца яшчэ вырашыць пытанне з кадрамі, бо сантэхнікаў і слесараў у сталічных ЖЭСах бракуе.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары