Грамадства1212

Палітыкі, эколагі і актывісты запатрабавалі ад уладаў неадкладна спыніць будаўніцтва БелАЭС

Будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі павінна быць неадкладна спынена. З такім патрабаваннем да беларускіх уладаў звярнуліся ўдзельнікі круглага стала па праблеме ўзвядзення АЭС, які 31 студзеня ў Мінску правёў аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД).

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел каля двух дзясяткаў чалавек. Акрамя кіраўніцтва БХД на сустрэчы прысутнічалі лідары і актывісты Партыі БНФ, Беларускай партыі «Зялёныя», Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), праціўнікі будаўніцтва АЭС з Астраўца, Мёраў, Смаргоні, прадстаўнікі ініцыятывы «Беларускі антыядзерны рух», а таксама саветнік пасольства Літвы у Беларусі Ірэна Ведрыцкайтэ. Асноўным дакладчыкам выступіў прафесар Георгій Лепін.

У звароце да беларускіх уладаў удзельнікі круглага стала нагадалі аб небяспецы самой пляцоўкі, дзе будуецца АЭС, а таксама пра шэраг інцыдэнтаў і няшчасных выпадкаў, якія адбыліся на месцы будаўніцтва гэтага атамнага аб'екта ў апошні час.

«Пастаянныя інцыдэнты ў працэсе будаўніцтва і ўстаноўкі рэактара (маецца на ўвазе корпус рэактара) пацвярджаюць самыя змрочныя прагнозы і трывогі экспертаў, назіральнікаў, эколагаў і жыхароў Беларусі: запуск АЭС у Астраўцы можа выліцца ў катастрофу і для нашай краіны, і для краін Еўропы. Мы патрабуем ад афіцыйных уладаў неадкладна спыніць будаўніцтва АЭС», — падкрэслілі падпісанты дакумента.

Удзельнікі сустрэчы таксама заклікалі міжнародную грамадскасць і экспертную супольнасць, кіраўнікоў дэмакратычных сіл падрыхтаваць і правесці ў Мінску міжнародную канферэнцыю, на якой можна было б распрацаваць і абмеркаваць шляхі па спыненні будаўніцтва АЭС.

Удзельнікі круглага стала таксама заклікалі беларускіх дэмакратаў і актывістаў экалагічных рухаў арганізаваць у гэтым годзе традыцыйную акцыю «Чарнобыльскі шлях» пад лозунгам «Стоп АЭС у Беларусі!» і правесці заключны мітынг гэтай акцыі каля будынка Адміністрацыі прэзідэнта ці Дома ўрада.

Як паведаміў сустаршыня БХД Павел Севярынец, першая сустрэча аргкамітэта па правядзенні «Чарнобыльскага шляху» запланавана на 15 лютага ў Мінску.

Прадстаўнікі палітычных сіл таксама дамовіліся працаваць з дэпутатамі Еўрапарламента, каб тыя ўздымалі пытанне пра закрыццё праекта АЭС на сустрэчы з афіцыйнымі прадстаўнікамі Беларусі. «Еўропа павінна пачаць афіцыйныя перамовы з Лукашэнкам аб тым, чаго ён хоча за спыненне будаўніцтва АЭС», — адзначыў Севярынец.

Лідар партыі БНФ Аляксей Янукевіч заявіў, што палітычным партыям трэба павысіць якасць інфармацыйнай кампаніі супраць узвядзення БелАЭС. З ім пагадзіўся былы палітвязень, лідар прадпрымальніцкага руху Мікалай Аўтуховіч, падкрэсліўшы, што праціўнікам будаўніцтва станцыі трэба стварыць штаб па інфармацыйнай барацьбе.

Каментары12

Цяпер чытаюць

У турме памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за шпіянаж на карысць Украіны3

У турме памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за шпіянаж на карысць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»22

Арнэла Муці падаецца на атрыманне грамадзянства Расіі6

Каб пераадолець створаны ўладамі кадравы голад, у правінцыю перавялі служыць ксяндза з Мінска2

У султана Брунея каля 7000 аўтамабіляў за 5 мільярдаў даляраў пыляцца ў сховішчах15

Мінскае «Дынама» перамагло «Нефтчы» ў кваліфікацыі Лігі канферэнцый, хоць прайгравала 0:2

Беларусы паехалі нараджаць у Аргенціну, каб дзіця не засталося без пашпарта. А потым вырашылі там застацца14

На карыбскім прыватным востраве ажаніўся найпапулярнейшы ютубер у свеце8

«Яндэкс Маркет» і Ozon пасля ўдараў па складах Wildberries таксама знялі з сябе адказнасць за страты тавараў пры атаках4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У турме памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за шпіянаж на карысць Украіны3

У турме памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за шпіянаж на карысць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць