Афіша11

Сёньня — зацьменьне Сонца

Над Беларусьсю гэтая зьява будзе назірацца часткова — гэтым разам Месяц «схавае» ад нас у сярэднім каля 43% Сонца. Найцямней у гэты дзень будзе на Віцебшчыне — тут цёмная зона складзе каля 49%.

Над Беларусьсю гэтая зьява будзе назірацца часткова — гэтым разам Месяц «схавае» ад нас у сярэднім каля 43% Сонца. Найцямней у гэты дзень будзе на Віцебшчыне — тут цёмная зона складзе каля 49%.

Агульная працягласьць сонечнага зацьменьня 1 жніўня 2008 г. складзе 4 з паловай гадзіны. Частковыя фазы пачнуцца ў 8 гадзінаў 4 хвіліны раніцы паводле сусьветнага часу на тэрыторыі Паўночнай Амэрыкі і скончыцца ў 12 гадзінаў 38 хвілінаў у акваторыі Індыйскага акіяну. На тэрыторыі Беларусі гэтая зьява будзе назірацца часткова, у нас сонечнае зацьменьне пачнецца ў 11:51. Гэтым разам Месяц «схавае» ад нас каля 40% Сонца.

Цалкам гэтую зьяву можна будзе назіраць у рэжыме on-line у Сеціве. Напрыклад, на сайце NASA.

Усім ахвочым паназіраць за гэтай рэдкай зьявай варта памятаць пра небясьпеку, што хавае ў сабе назіраньне за Сонцам неабароненымі вачыма. Асабліва гэта датычыць тых, хто зьбіраецца адсочваць будучае зацьменьне з дапамогай аптычных прыладаў. Каб засьцерагчы вочы ад немінучай траўмы трэба абсталяваць свае біноклі і аб’ектывы фотаапаратаў цёмным сьветлафільтрам. Простым аматарам варта паклапаціцца пра кавалак зацемненага шкла.

Адмыслоўцы сьцьвярджаюць, што зацьменьні Сонца — поўныя, ці частковыя, не ўплываюць на стан здароўя чалавека, а таксама на дзейнасьць радыё- і сотавай сувязі.

Першымі сонечнае зацьменьне сёлета пабачаць гарадзенцы. Тут яно пачнецца ў 11:51), дасягне максымуму ў 12:52 і скончыцца ў 13:53. Пры гэтым сонечны дыск схаваецца на 40%.

Берасьце — пачатак у11:54, максымум — 12:53, канец — 13:52, цёмная зона складзе 36%.

Віцебск — пачатак у 11:55, максымум — 13:00, канец — 14:03, цёмная зона — 49%.

Гомель — пачатак у 12:00, максымум —13:04, канец — 14:06, цёмная зона — 44%.

Менск — пачатак у 11:54, максымум —12:57, канец — 13:53, цёмная зона — 44%

Магілёў — пачатак у 11:57, максымум — 13:01, канец — 14:04, цёмная зона — 47%.

Апошні раз жыхары Беларусі маглі назіраць сонечнае зацьменьне 29 сакавіка 2006 г. Яно таксама было частковым (0,6 ад паверхні Сонца) і працягвалася з 13.01 да 15.08.

СП, паводле s13.ru

Каментары1

Цяпер чытаюць

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі1

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

На гарадзішчы пад Карэлічамі знайшлі рэшткі абарончай сцяны XVI стагоддзя

У Баранавічах заўважылі дарожны знак з фільма жахаў ВІДЭА2

У расійскай калоніі затрымалі ката-наркакур'ера9

Навукоўцы прымацавалі відэакамеры да найбуйнейшых рыб у свеце і даведаліся пра іх шмат цікавага1

Са схемы дастаўкі дызелю для аграрыяў выключылі чыгунку2

Лукашэнка правёў новыя прызначэнні сярод генералаў7

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам7

Фірма Modum захоўвала на складах Wildberries у Электрасталі і Катоўску траціну сваёй касметыкі17

Паглядзелі тую самую «Адысею» — якім выйшла самае спрэчнае кіно года46

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі1

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць