Усяго патроху1212

У Беларусі ўпершыню прэзентавалі калекцыю дызайнерскага адзення для будучых мам 

Tikota Mama — менавіта так завецца новы капсульны гардэроб для цяжарных жанчын, які ўключае 20 мадэляў. Стварыла іх беларуская дызайнерка Кацярына Цікота.

Кацярына падбадзёрвае мадэляў перад паказам.

«Мара зрабіць нешта падобнае з'явілася ў мяне даўно. Калі зацяжарала сама, працэс увасаблення ідэі ў жыццё пайшоў натуральна, бо я зразумела: праз некалькі месяцаў мне не будзе чаго насіць».

У выніку атрымалася адзенне для розных жыццёвых сітуацый: хуліганскія бомберы і сарафаны, каб схадзіць у кіно з сяброўкамі, вобразы для працы, святочных вечароў і нават паўторнага вяселля. Усе яны прадугледжваюць, што ў будучых мам з'явяцца новыя абавязкі: да прыкладу, асобныя сарафаны маюць спецыяльныя кішэні для кармлення грудзямі.

Сярэдні кошт сукенкі на замову будзе пачынацца ад 100 даляраў.

На паказе адзенне дэманстравалі не прафесійныя мадэлі, а звычайныя жанчыны, якія таксама чакаюць дзіця.

Штаны для Tikota Mama прынцыпова не шыліся.

«Сукенкі і спадніцы — гэта самае жаноцкае, што ў нас ёсць, што найлепш перадае нашу энергію і дзявочыя вобразы», — патлумачыла стваральніца.

Гэта чарговы праект ад Цікота, які найперш мае сацыяльнае значэнне. Зусім хутка Кацярына прэзентуе калекцыю інклюзіўнага адзення. Раней у Беларусі гэтага таксама ніхто не рабіў.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй17

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля атакі па двух складах Wildberries маглі пацярпець да 15% складскіх плошчаў кампаніі4

МАК не плануе караць кіраўніцтва ФІФА праз адмену чырвонай карткі футбалісту зборнай ЗША1

Фінал чэмпіянату свету па футболе пакажуць у мінскім кінатэатры

«Была ў Егіпце 12 разоў, там не лепш». Беларусы расказалі, як адпачываюць у айчынных санаторыях

На даху Нацыянальнай бібліятэкі зладзілі вечарыну з відам на Мінск. Вось як гэта было ШМАТ ФОТА9

На дне Бодэнскага возера знайшлі карабель XV стагоддзя5

На могілках пад Мінскам заўважылі вялікую чараду буслоў ВІДЭА2

На праспекце Незалежнасці ў Мінску разабралі ўжо палову моста цераз Свіслач

«Кажуць, Смаленск не Беларусь, а потым я знаходжу дзённік мужа». Беларусы і рускія абмяркоўваюць беларускамоўны дзённік у расійскай школе40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй17

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць