Усяго патроху66

Жыхары Маладзечна падкормліваюць бусла і перажываюць за яго лёс

Тры тыдні таму на падворках жыхароў Маладзечна на вуліцы Новы Свет (мікрараён Лясныя) з'явіўся бусел.

Птушка не можа лётаць, таму ў пошуках ежы ходзіць паблізу жылых дамоў і па гародах маладзечанцаў.

Жыхары мікрараёна перажываюць за самотнага бусла, у якога, як яны мяркуюць, праблемы з крылом, і падкормліваюць яго сырымі і варанымі курынымі яйкамі, каўбасой.

— На метр да сябе не падпускае, але да тых, хто яго корміць, ён ахвотна падыходзіць, — распавёў маладзечанец Міхаіл Паслед. На яго градках птушка часты госць. — Адкуль ён узяўся ніхто не ведае. Можа, выгнаннік які, — мяркуе мужчына і дадае, — проста шкада птушку.

Па словах Міхаіла, у пошуках прытулку для птушкі ён праз форму зваротнай сувязі напісаў у мінскі заапарк. Цяпер неабыякавы гараджанін чакае адказу.

Мясцовыя жыхары адзначаюць: бусел прыязны. Засцярогі маладзечанцаў выклікае толькі стан здароўя птушкі, якая не можа расправіць крылы, каб узляцець.

— Як на вуліцы, дык ён ужо мяне знае. Скажу «хадзі да мяне — дам есці», ён і прыйдзе, — кажа цётка Ліда, якая таксама падкормлівае птушку. — Калбасы трошкі дам, яйцо якое звару, бо ён ні батона, ні бульбы — нічога не хоча. Але нешта правае крыло слаба у яго падымаецца.

На думку спецыяліста па прыродаахоўных пытаннях грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» Максіма Нямчынава, у ідэале птушку трэба вярнуць у прыроднае асяроддзе. Калі гэта немагчыма зрабіць, то неабходна знайсці буслам прытулак. Гэта можа быць і жывы куток, і заапарк, і нават прыватны падворак.

Галоўны спецыяліст Маладзечанскай райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей Танана растлумачыў Край.бай, што ні ў раёне, ні ў горадзе прытулкаў для птушак няма. Магчыма, адзначыў суразмоўца, варта звярнуцца да мясцовых арнітолагаў-аматараў, якія часам бяруць птушак, дапамагаюць ім аднавіцца і пасля адпускаюць на волю.

Нам удалося звязацца з адным з такіх энтузіястаў Дзмітрыем Халадзінскім.

— На жаль, узяць да сябе бусла я не змагу. Гэта буйная птушка, якой штодня патрабуецца каля 1 кілаграма мяса ці рыбы. А я пенсіянер, сам мяса не так часта бачу. Увесну бусел не загіне — знойдзе муху, жабу. Адзіная дапамога, якую яму можна аказаць, — гэта злавіць і адвезці на балота, — параіў арнітолаг-аматар.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

21‑гадовы расійскі хакеіст выпадкова застрэліўся на вачах у дзеда. Пенсіянер не вытрымаў гора і забіў сябе5

«Зладзілі маленькі Кітай». Што вядома пра новую вытворчасць халадзільнікаў у Баранавічах3

«Галоўная крыніца выдаткаў — гэта часта адносіны». Айцішнік расказаў, як за тры гады купіў кватэру ў Тбілісі з заробку5

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

Таццяну Мартынаву знялі з цягніка на польскай мяжы і забаранілі ўезд у ЕС на 10 гадоў93

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць