Свет1010

Трамп адказаў на заявы Клінтан пра вінаватых у яе паразе на выбарах

Амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп назваў заявы экс-удзельніцы прэзідэнцкай гонкі ў ЗША Хілары Клінтан пра тое, што ў яе пройгрышы ў 2016 годзе былі вінаватыя «расійскія хакеры» і «дзеянні кіраўніка ФБР Джэймса Комі», «спробай апраўдаць сваю паразу на галасаванні».

Аб гэтым кіраўнік ЗША напісаў на сваёй старонцы ў твітары.

«Дырэктар ФБР [Джэймс] Комі быў найлепшым чалавекам, які калі-небудзь сустракаўся на шляху Хілары Клінтан у тым плане, што ён даў ёй волю здзяйсняць многія дрэнныя справы!» — заявіў Трамп.

«Фальшывая гісторыя пра Трампа і Расію была толькі апраўданнем, якое дэмакраты выкарыстоўвалі, каб растлумачыць свой пройгрыш на выбарах», — таксама дадаў палітык, задаўшыся пытаннем, «ці магчыма», што ў сувязі з гэтым, «Трамп правёў выдатную кампанію».

Раней, 2 мая, Хілары Клінтан абвінаваціла ў сваёй паразе ў прэзідэнцкай гонцы 2016 года «ўмяшанне расійскіх хакераў», а таксама дзеянні Комі, які перадаў 28 кастрычніка кангрэсу ліст аб правядзенні новага расследавання аб перапісцы палітыка, датаванага яшчэ тым перыядам, калі Клінтан была дзяржсакратаром ЗША.

Поўную асабістую адказнасць за сваю паразу, як падкрэсліла экс-кандыдат у прэзідэнты Штатаў, яна бярэ на сябе, аднак тлумачыць яе «падзеямі апошніх 10 дзён» перад выбарамі.

«Калі б выбары адбыліся 27 кастрычніка, я была б вашым прэзідэнтам», — заявіла Клінтан, адзначыўшы таксама, што не выключае, што яе перамозе перашкодзіла жанчынаненавісніцтва. «Так, я мяркую, гэта адыграла ролю», — адказала яна на адпаведнае пытанне.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй32

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй

Усе навіны →
Усе навіны

Хрэнін расказаў, як будзе выконвацца загад Лукашэнкі аб адпраўцы аграрыяў-недарэк у войска12

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі28

«Выглядае як цацка». На Гродзеншчыне заўважылі міні-электрамабіль з Кітая5

Пасля ДТЗ на МКАД дарогу засыпала буякамі

У Слоніме затрымалі траіх грамадскіх актывістаў2

Дырэктара мінскага таксапарка затрымалі за распаўсюд наркотыкаў

У Беларусі можа з'явіцца марозіва са смакам салёных агуркоў — ужо ёсць дызайн упакоўкі8

Віталь Цыганкоў запусціў аналітычны праект «Цыганкоў. Высновы»6

Украіна ўпершыню збіла расійскі знішчальнік з дапамогай F-168

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй32

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць