Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка надаў званне Героя Украіны беларусу Міхаілу Жызнеўскаму. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце прэзідэнта ў аўторак, піша УП.
«Прэзідэнт Пятро Парашэнка пасмяротна надаў званне Героя Украіны Міхаілу Жызнеўскаму — беларусу, які загінуў падчас Рэвалюцыі Годнасці, і уручыў Зорку Героя Украіны яго бацькам — Міхаілу Пятровічу і Ніне Васільеўне», — гаворыцца ў паведамленні.
«Для нас Міхаіл — не іншаземец, для нас Міхаіл — украінец у душы», - сказаў Парашэнка, назваўшы яго «вялікім беларусам» і «вялікім украінцам»
Парашэнка паведаміў бацькам, што ён ініцыяваў змены ў заканадаўства, якія былі падтрыманыя Вярхоўнай Радай і якія дазволілі ўпершыню ў гісторыі Украіны надаць званне Героя Украіны замежніку.


Нагадаем, 25-гадовы Міхаіл Жызнеўскі загінуў 22 студзеня 2014 ад ранення ў сэрца падчас «Рэвалюцыі Годнасці».
13 красавіка 2017 Вярхоўная Рада прыняла законапраект 6174, які дазваляе пасмяротнае наданне звання Героя Украіны замежнікам, узнагароджаным ордэнам Герояў Нябеснай сотні.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары