Усяго патроху6464

Інцыдэнт: у часе вучэнняў «Захад-2017» беларускі памежнік зайшоў на тэрыторыю Літвы вырваць грыб

Як паведаміў партал lrytas.lt, беларускі памежнік зайшоў на тэрыторыю Літвы, прабыў там меней за хвіліну і вярнуўся на тэрыторыю Беларусі. Інцыдэнт адбыўся ў зоне адказнасці Друскеніцкай памежнай заставы.

Камеры назірання зафіксавалі, як практычна ўздоўж дзяржаўнай мяжы ідуць і кураць два беларускія памежнікі, піша DELFI.

Ілюстрацыйнае фота.

На камерах зафіксавана, як чалавек падышоў да памежнага слупа, азірнуўся, ступіў на тэрыторыю Літвы, прайшоў не больш за 2,5 метра і штосьці ўзяў з зямлі — найхутчэй, грыб. А пасля ступіў назад. Парушэнне мяжы трывала менш за хвіліну, аднак фармальна дзяржаўная мяжа была парушана.

У пракуратуры, якая вядзе праверку, агенцтву BNS паведамілі, што раней такія інцыдэнты здараліся з грыбнікамі, а з беларускімі адказнымі асобамі — упершыню ў практыцы пракурора.

Беларускі бок прызнае факт парушэння мяжы, аднак парушальніка называе «нявысветленай асобай».

На сустрэчы, якая адбылася пасьля інцыдэнту на запыт літоўскага боку, беларускія адказныя асобы паведамілі, што расследуюць інцыдэнт і паведамяць пра вынікі літоўскім калегам.

Каментары64

Цяпер чытаюць

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй26

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй

Усе навіны →
Усе навіны

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі28

«Выглядае як цацка». На Гродзеншчыне заўважылі міні-электрамабіль з Кітая5

Пасля ДТЗ на МКАД дарогу засыпала буякамі

У Слоніме затрымалі траіх грамадскіх актывістаў2

Дырэктара мінскага таксапарка затрымалі за распаўсюд наркотыкаў

У Беларусі можа з'явіцца марозіва са смакам салёных агуркоў — ужо ёсць дызайн упакоўкі8

Віталь Цыганкоў запусціў аналітычны праект «Цыганкоў. Высновы»6

Украіна ўпершыню збіла расійскі знішчальнік з дапамогай F-168

Максім стане хэдлайнеркай фестывалю Lidbeer3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй26

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць