Навука і тэхналогіі88

Сузаснавальнік Apple Стыў Вазняк распавёў, якія тэхналогіі дакладна вымруць

7 кастрычніка на Фестывалі навукі ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце выступіў сузаснавальнік кампаніі Apple Стыў Вазняк.

Злева направа: Стыў Джобс, Джон Скалі і Стыў Вазняк падчас прэзентацыі новага камп'ютара кампаніі Apple II ў Сан-Францыска, ЗША. 24 красавіка 1984 года

У прыватнасці, адказваючы на пытанне «Што б вы параілі маладым людзям, якія толькі выбіраюць свой шлях?», Вазняк даў наступны адказ:

«Цяпер даволі цяжка прадказаць, што дакладна будзе развівацца ў будучыні, але затое цалкам магчыма прадказаць, што вымрэ. Вось, напрыклад, механіка дакладна сыходзіць у мінулае.

Мне як інжынеру абсалютна ясна, што ні на якія іншыя планеты мы не паляцім. Я чалавек рэалістычны — ведаю, што магчыма, а што не.

Мне зразумела таксама, што людзі ніколі не будуць несмяротнымі. Але гэта не адмаўляе таго факту, што чалавечае жыццё будзе яшчэ падоўжанае. Я часта думаю пра смерць і магу сказаць, што неўміручасці я б сабе не пажадаў. І наогул, я задаволены тым, што Гасподзь мне адпусціў.

Я дужа веру ў маладых, я перакананы, што менавіта дзецям трэба даваць самыя новыя, магутныя камп'ютары, а не старыя, як гэта часам робяць бацькі. І калі б я змог сабе дазволіць сапраўдную ахвяру, то стаў бы настаўнікам. Я ж і быў настаўнікам! Я выкладаў школьнікам сярэдніх класаў восем гадоў запар, па сем дзён на тыдзень.

Я хацеў бы пажадаць маладым людзям узяць сабе за мэту быць найлепшымі ў свеце. Для гэтага трэба спачатку проста стаць лепш за сваіх калег. І яшчэ я хацеў бы, каб маладыя людзі разумелі: ідэя можа быць выдатнай, нават калі яна не прыносіць грошай».

Дарэчы, Вазняк распавёў і пра нечаканыя вынікі, якія ён назірае пасля стварэння смартфона:

«Некалі я і праўда думаў, што, калі зрабіць жыццё людзей больш простым, гэта прынясе ім шчасце. Яны стануць менш працаваць. Аднак яны сталі працаваць нават больш, — зараз сям'ю павінны ўтрымліваць два чалавекі, а не адзін. Я думаю, што, калі параўнаць нас з першабытнымі людзьмі па ўзроўні шчасця, будзе прыкладна адное і тое ж.

Калісьці мы са Стывам Джобсам марылі стварыць гаджэт, які зробіць невідушчых людзей відушчымі. Але цяпер, калі я ўваходжу ў метро і бачу, што ўсе сядзяць, уткнуўшыся ў свае тэлефоны, — разумею, што мы зрабілі ўсіх відушчых людзей бязвокімі».

Каментары8

Цяпер чытаюць

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй36

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў на свабоду адвакат Аляксандр Данілевіч2

Хрэнін расказаў, як будзе выконвацца загад Лукашэнкі аб адпраўцы аграрыяў-недарэк у войска12

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі28

«Выглядае як цацка». На Гродзеншчыне заўважылі міні-электрамабіль з Кітая5

Пасля ДТЗ на МКАД дарогу засыпала буякамі

У Слоніме затрымалі траіх грамадскіх актывістаў2

Дырэктара мінскага таксапарка затрымалі за распаўсюд наркотыкаў

У Беларусі можа з'явіцца марозіва са смакам салёных агуркоў — ужо ёсць дызайн упакоўкі8

Віталь Цыганкоў запусціў аналітычны праект «Цыганкоў. Высновы»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй36

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць