Свет1010

«Новая газета»: Кіраўнік «ЛНР» Платніцкі збег у Расію

Ігар Платніцкі. Фото: «Известия»

Кіраўнік самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі (ЛНР) Ігар Платніцкі з'ехаў у Расію. Пра гэта са спасылкай на свайго спецыяльнага карэспандэнта паведамляе «Новая газета».

Па інфармацыі выдання, Платніцкі знаходзіцца ў аўтамабільным картэжы, які пакінуў тэрыторыю Луганска. Разам з ім з рэспублікі з'ехалі кіраўнік ягонай адміністрацыі Ірына Тэйцман, кіраўнік ГТРК «ЛНР» Анастасія Шуркаева і шэраг іншых асоб.

Урадавыя будынкі ў Луганску дагэтуль ачэпленыя ўзброенымі людзьмі. Сярод іх — супрацоўнікі МУС «ЛНР» і міністэрства дзяржбяспекі самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі.

Напярэдадні адхілены ад пасады «міністр» унутраных спраў ЛНР Ігар Карнет адмовіўся пакінуць сваю пасаду і апублікаваў відэазварот, у якім заявіў, што некаторыя высокапастаўленыя дзеячы самаабвешчанай рэспублікі, уключаючы Тэйцман і Шуркаеву — гэта агентура ўкраінскіх спецслужбаў.

У «ДНР» заявілі пра «выратаванне ЛНР»

Увечары ў аўторак у Луганск ўвайшла калона з дзясяткаў ваенных аўтамабіляў з Данецка. Пасля МДБ «ДНР» афіцыйна прызнала, што праводзіць сумесную спецаперацыю з сілавікамі «ЛНР» супраць «ўкраінскіх дыверсантаў».

Каментары10

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

Таццяну Мартынаву знялі з цягніка на польскай мяжы і забаранілі ўезд у ЕС на 10 гадоў93

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць