Мова2929

«Што, імя Вікторыя па-беларуску будзе Віця?»

«Прачытаў у артыкуле Анатоля Сідарэвіча пра Алену Васілевіч жаночае імя Віця. Гэта правільна?» — запытаўся ў «Нашай Нівы» чытач з Віцебска.

Памяншальныя формы ўласных імёнаў ва ўсіх мовах залежаць ад канфесійных, рэгіянальных, нават сямейных традыцый, кажа мовазнаўца, былы пасол Беларусі ў Нямеччыне Пётра Садоўскі.

«Пры кантактах з суседзямі, далёкімі і блізкімі, усё мяшаецца. Цяпер размоўная форма афіцыйнага жаночага імя «Вікторыя» часта падаецца ў форме «Віка». Між тым я

раней, колькі сустракаў Вікторый (і на ўсходзе і на захадзе Беларусі), усюды памяншальна-ласкальна іх звалі «Вікця».

«Віка» ў дачыненні да нашых дзяўчатак мне гучыць як нешта чужое, салопна-зухаватае. А форма «Віця» сапраўды магла быць паводле сямейнай традыцыі.

На маёй малой радзіме (Ушачы, Ветрына — гэта каля Полацка), дзяўчатак ласкава называлі: Вікця, Вікцюся (Вікторыя), Маня, Манюся (Марыя), Віргуся (Віргінія), Тэкля, Пятрулька, Пятруся (Пятрунія), Матрунка (Матруна), Марця (Марта), Хрысця (Хрыстына), Кароля, Каралінка (Караліна). Валюся, Валя (Валянціна, Валентына), — апавядае Пётра Садоўскі.

— У размоўнай форме імя дзеўкі (у нас гэта форма неабразлівая) магло звязвацца з іменем бацькі: Валька Адолішка (бацька быў Адольф, папросту — «Адоля»), Тэкля Анашышка (бацька зваўся Анах), Міхаліна Ціцішка (бацька — Ціт)», — успамінае мовазнаўца.

«У маім радаводзе, у архівах, былі Казімір, Вінцэнт, Адэля (так і было запісана, а не поўным Адэлаіда), Гелена, Мардота, Браніслаў, Антося і Антоля, Франц, Аўгуст, Разалія, Марцыяна, Каміля, Паўліна, Марта, Тэафіля і Туфіля, Караліна», — дадае спадар Садоўскі.

Каментары29

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску44

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Каля Камянецкай вежы паставілі вялізны гаманец з пяцірублёвай купюрай6

Ураджэнец Беларусі ўвайшоў у топ-250 найбагацейшых амерыканскіх імігрантаў10

«Як такое магчыма ў 2026 годзе?» Беларуску абурыў вакзал у Баранавічах з лесвіцай без пандуса2

Круты: Вайсковыя зборы для нядбайных аграрыяў будуць доўжыцца 2‑3 месяцы24

У Ялце будуць даваць ваду толькі тры гадзіны на дзень5

Беларускі банкір узначаліў нацыянальную плацежную сістэму Узбекістана

Аб'явілі збор на развітанне са Святланай Курс. Яе хочуць пахаваць у Беларусі4

Выйшаў на свабоду адвакат Аляксандр Данілевіч2

Хрэнін расказаў, як будзе выконвацца загад Лукашэнкі аб адпраўцы аграрыяў-недарэк у войска12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску44

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць