Грамадства6666

У Курапатах адзначылі 30-годдзе раскрыцця інфармацыі пра расстрэлы

Ва ўрочышчы Курапаты, што пад Менскам, а 13-й гадзіне 3 чэрвеня пачаўся арганізаваны Кансерватыўна-хрысціянскай партыяй БНФ і санкцыянаваны ўладамі мітынг-рэквіэм «Дзень памяці пра генацыд», паведамляе «Радыё Свабода».

Фота: Яўген Ярчак, Tut.by.

Паводле «Свабоды», на акцыю сабралася некалькі соцень чалавек, а партал Tut.by паведамляе пра 200 чалавек.

Намеснік КХП-БНФ Юрась Беленькі заявіў, што курапацкая трагедыя не сышла ў мінулае і можа паўтарыцца — ён згадаў, што міністр унутраных справаў Беларусі Ігар Шуневіч надзявае форму НКВД (ён кажа, так «выказвае павагу»), а гэта «тое ж Гестапа і СС», кажа Беленькі.

Фота: Яўген Ярчак, Tut.by.

Даследчыкі мяркуюць, што пад савецкія рэпрэсіі, якія мелі масавы характар у 1917—1953 гадах, падпалі прыкладна 600 тысяч чалавек. Дакладныя лічбы не вядомыя — КДБ дагэтуль не раскрыў архівы. У Курапатах з 1937 па 1941 гады НКВД расстраляў, імаверна, больш за 30 тысяч чалавек.

Акцыя адбываецца на тле пратэстаў супраць адкрыцьця пад самым комплексам рэстарацыі «Паедзем, паядзім» на тэрыторыі комплексу, што раней атрымаў назву «Бульбаш-хол».

Каментары66

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны14

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня4

Пасольства Польшчы ў Мінску змяняе правілы прыёму дакументаў на карту паляка2

Славенія заплаціць беларусу амаль 100 тысяч еўра за тое, што на яго навялі пісталет пры затрыманні, а пасля пратрымалі год за кратамі3

«Пагроза бяспецы калег». Зазулінская патлумачыла, чаму ў «Еўрапейскім выбары» перасталі давяраць Мамаевай6

Някляеў шукае, хто б мог сыграць Ягайлу і Ядзвігу ў тэатральнай сцэне2

Сілавікі накрылі сетку арганізацый «таемных пакупнікоў». Налічылі 40 тысяч пацярпелых работнікаў гандлю18

Следчы камітэт палохае ўзмацненнем кантролю за Threads і TikTok3

Спала 6 гадзін, працавала, вучылася ў выходныя, на курсы зарабіла сама: цана 100 балаў на ЦЭ для школьніцы з Беразіна3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны14

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць